Прайшоў фінал конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Дзяржынскага раёна – 2013”. У мінулым – сумненні, шматлікія цяжкасці, хваляванні. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Вацлаў Іванавіч Матусевіч даў высокую ацэнку дзейнасці канкурсантаў.
Змястоўна, метадычна абгрунтавана, цікава, крэатыўна, эмацыянальна праведзены канкурсантамі ўрокі на сцэне. Вольга Вітольдаўна Жывіцкая, настаўнік біялогіі Петкавіцкай сярэдняй школы Дзяржынскага раёна, праз праблемнае пытанне “Што важней: розум ці сэрца?” раскрыла сутнасць гармоніі чалавечага існавання. Ірына Анатольеўна Баброўская, настаўнік пачатковых класаў гімназіі г.Фаніпаля, прадэманстравала адпрацоўку практычных уменняў на ўроку працоўнага навучання. Алена Чаславаўна Сяліцкая, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 г.Дзяржынска, дапамагла адчуць непаўторнасць роднага слова праз пераклад канкрэтных лексічных адзінак. Святлана Рыгораўна Пузіноўская, настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы №4 г.Дзяржынска, паспрыяла засваенню ведаў пра віртуальную прастору. Алег Анатольевіч Дуброў, настаўнік гісторыі Навасёлкаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу “дзіцячы сад – сярэдняя школа”, паказаў значнасць для грамадства чалавека як асобы. Святлана Уладзіміраўна Слінка, настаўнік біялогіі гімназіі г.Дзяржынска, заклікала да роздуму над каштоўнасцю атрымання інфармацыі. Таццяна Сяргееўна Коласава, настаўнік англійскай мовы Томкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу “яслі-сад – сярэдняя школа”, здолела ў даступнай форме растлумачыць “вучням” матэрыял. Наталля Сяргееўна Голікава, выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Дзяржынска, зацікавіла займальнымі гульнямі.
Творчае самапрадстаўленне дазволіла членам журы меркаваць пра індывідуальны метадычны почырк кожнага педагога. Запомніліся (не толькі журы, але і гасцям) дасягненні ў педагагічнай дзейнасці Святланы Рыгораўны Пузіноўскай, эмацыянальны аповед пра жыццёвы і настаўніцкі шлях Вольгі Вітольдаўны Жывіцкай, лірычная песня ў выкананні Алега Анатольевіча Дуброва, пазітыў выступлення Наталлі Сяргееўны Голікавай, уласная паэтычная замалёўка Алены Чаславаўны Сяліцкай, глыбокія развагі маладога педагога Таццяны Сяргееўны Коласавай, шчымлівы роздум Святланы Уладзіміраўны Слінка, дыялог з вучнямі Ірыны Анатольеўны Баброўскай. Намеснік старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Сяргеевіч Чаган і рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Уладзіміраўна Сітнікава адзначылі важкасць укладу канкурсантаў раёна для развіцця сістэмы адукацыі.
Пераможца ў намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”– Святлана Рыгораўна Пузіноўская, “Замежная мова” – Таццяна Сяргееўна Коласава, “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” – Алена Чаславаўна Сяліцкая, “Пачатковыя класы” – Ірына Анатольеўна Баброўская, “Гісторыя, грамадазнаўства, хімія, геаграфія, біялогія” – Святлана Уладзіміраўна Слінка, “Выхавальнік дашкольнай адукацыі” – Наталля Сяргееўна Голікава. У намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” перамог Алег Анатольевіч Дуброў. Педагогам уручылі каштоўныя падарункі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Альгертаўна Кірэева і старшыня грамадскага аб’яднання “Белая Русь” раёна Раіса Мікалаеўна Смяян.
У абласным этапе конкурсу Дзяржынскі раён прадставяць: Ірына Анатольеўна Баброўская, Алена Чаславаўна Сяліцкая, Святлана Рыгораўна Пузіноўская, Святлана Уладзіміраўна Слінка, Наталля Сяргееўна Голікава, пераможца ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” Алег Анатольевіч Дуброў.