Настаўнік… У гэтым слове – праўдзівасць і натхненне, аптымізм і радасць, узнёсласць і непаўторнасць! Менавіта педагог з асаблівай шчырасцю клапоціцца пра веды і эмацыянальны стан вучня, пра будучыню грамадства. Пад кіраўніцтвам настаўніка дзіця спасцігае законы сяброўства, працавітасці, справядлівасці, усведамляе сэнс свайго існавання. Святлом душы вы саграваеце сэрцы вучняў, выхаванцаў. Ваша мудрасць дае трывалы падмурак ведам. Добрае аўтарытэтнае слова заўсёды падбадзёрвае, натхняе на творчасць. Удумлівы позірк скіроўвае да пошуку спрадвечнай ісціны. Открыть Міжволі разгортваецца бясконцая кніга жыцця, галоўным героем якой з’яўляецца чалавек – асоба. Сваёй разважлівасцю, дабрынёй, дарэчнай парадай вы дапамагаеце фарміраванню, станаўленню гарманічай асобы. Прызначэнне педагога на Зямлі – абудзіць у кожнага дзіцяці агеньчык чалавечнасці. Яшчэ важней – гэты агеньчык падтрымаць, каб ён не згас, а знайшоў шчаслівую жыццёвую дарогу. Ваша нястомнасць сведчыць аб эфектыўнасці новых тэхналогій, адданасць абранай справе – важкасці ролі педагога. Поспехаў і плёну, паважаныя канкурсанты!
|