Скончыўся абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах. Лепшыя ў Мінскай вобласці знаўцы англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай моў пазмагаліся за перамогу. Удзельнікі засталіся задаволеныя арганізацыяй мерапрыемства, добразычлівай атмасферай на алімпіядзе. Открыть Але самае галоўнае і самае прыемнае для Дзяржынскага раёна – высокія вынікі, якія прадэманстравалі нашы вучні. Ілья Вярбіцкі (настаўнік – Ларыса Уладзіміраўна Крылова), вучань гімназіі №1 г.Дзяржынска, атрымаў дыплом трэцяй ступені па нямецкай мове. Абсалютнымі пераможцамі па англійскай мове сталі: вучань дзясятага класа гімназіі г.Дзяржынска Кірыл Чырвоны (настаўнік – Таццяна Васільеўна Ракава), вучаніца адзінаццатага класа гімназіі №1 г.Дзяржынска Аляксандра Сечка (настаўнік – Аксана Антонаўна Вайцяхоўская). Іншыя вучні таксама з годнасцю прадставілі наш раён, выступілі па прадмеце найлепшым чынам. Віншуем алімпійцаў і іх настаўнікаў! Жадаем поспехаў на заключным этапе інтэлектуальнага спаборніцтва. Няхай заўсёды “навукі вабяць далягляды”!
|