30 снежня 2013 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля” адбылося пасяджэнне савета аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама. Разгледжаны актуальныя пытанні: аб становішчы дзяцей у сем’ях і мерах па яго паляпшэнні; аб працы са зваротамі грамадзян у 2013 годзе ў аддзеле, ва ўстановах адукацыі, спорту і турызму; аб зацвярджэнні праграмы аддзела і ўстаноў адукацыі па павышэнні якасці навучання па адукацыйных прадметах ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Открыть Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі г.Дзяржынска падрыхтавана выстава “Арт-Елка”, Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі г.Фаніпаля - “Навагоднія дзівосы – сваімі рукамі”. Установамі адукацыі арганізавана выстава метадычных матэрыялаў “Якасная адукацыя – паспяховая будучыня”. Педагог-псіхолаг сярэдняй школы №1 г.Фаніпаля Малашчанка Ганна Яўгенаўна прадставіла матэрыялы міжнароднага праекта “Паспяховае бацькоўства”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Негарэльскай сярэдняй школы №1 Юргель Вольга Міхайлаўна падзялілася вопытам педагагічнай ініцыятывы “Акадэмія любячых бацькоў” у межах рэалізуемага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі кіравання педагагічнымі ініцыятывамі як рэсурсу развіцця ўстановы адукацыі”.
|