Я спытаў чалавека, Які прайшоў праз агонь, І воды, І медныя трубы: – Што самае цяжкое На гэтым свеце - І ён адказаў: – Прайсці праз вернасць. Максім Танк. Вернасць выбару ў жыцці – сваёй жыццёвай дарозе – не толькі сур’ёзнае выпрабаванне і праца, але і вялікая пашана, невычарпальная радасць і натхненне. Заўсёды адданыя ніве педагагічнага майстэрства яе заўзятыя сейбіты – настаўнікі, выхавальнікі. Святло душы, пазітыўныя эмоцыі, веды, творчасць накіраваны перш за ўсё на асобаснае развіццё дзяцей, узбагачэнне іх духоўнага патэнцыялу. Конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” стартаваў у 2013 годзе. Ён дае магчымасць паказаць выніковасць, значнасць сваёй дзейнасці; удасканаліць прафесійны ўзровень, прадэманстраваць індывідуальны метадычны почырк, моцную любоў да абранай справы жыцця. Читать дальше >>> |