23 кастрычніка адбыўся савет аддзела адукацыі, спорту і турызму. Кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і члены савета наведалі вучэбныя заняткі па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” ў гімназіі №1 г.Дзяржынска, гімназіі г.Дзяржынска,сярэдняй школе №4 г.Дзяржынска. Кіраўнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі наведалі яслі-сад №2 г.Дзяржынска, яслі-сад №7 г.Дзяржынска, яслі-сад №3 г.Дзяржынска, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Дзяржынска, яслі-сад №5 г.Дзяржынска, дзе пазнаёміліся з вопытам фізкультурна-аздараўленчай работы. На пленарным паседжанні абмеркавана выкананне Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, разгледжаны спартыўныя накірункі працы ўстаноў, актуальныя пытанні развіцця сістэмы адукацыі раёна. У фае гімназіі г.Дзяржынска размясцілася рухомая музейная экспазіцыя “Дарогамі воінскай славы”. Кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі правялі для ўдзельнікаў паседжання і вучняў горада экскурсію “Сем экспанатаў аб Вялікай Айчыннай вайне”. Значна аздобіла мерапрыемства выстава “Шчодрыя дары восені”, аформленая ў гімназіі №1 г.Дзяржынска. Надзвычай прыемныя ўражанні выклікалі эстэтычныя кампазіцыі з агародніны, зацікавілі рэцэпты арыгінальных страў. Установы агульнай сярэдняй, дашкольнай адукацыі, эколага-біялагічны цэнтр паказалі высокі творчы ўзровень. |