Менавіта пад такім дэвізам адбылася сустрэча спецыялістаў устаноў дашкольнай адукацыі раёна з рэдактарам часопіса “Вясёлка”, а цяпер і часопіса “Буся”, чытанкі-маляванкі для дзетак-дашкольнікаў, Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім. Сустрэча праходзіла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Уладзімір Сцяпанавіч падзяліўся ўспамінамі пра сваё дзяцінаства, якое прыпала на ваенны час, пра свае дзіцячыя перажыванні, пра тое, як пачынаўся яго творчы лёс. З першых вуснаў удзельнікі пачулі гісторыю стварэння і назвы выдатнага часопіса. “Мы павінны даць дзеткам прыгожую,родную мову.Мова - гэта душа, фальклор,мудрасць пакаленняў. Вось з такой пазіцыі мы і вырашылі стварыць “Бусю””, - менавіта такімі словамі абазначыў Уладзімір Ліпскі галоўную мэту чытанкі-маляванкі. Педагогі ўстаноў адукацыі абмяркоўвалі шляхі вырашэння праблемы распаўсюджвання беларускай мовы ў дзіцячых садках і сем’ях сваіх выхаванцаў. Мелі магчымасць выказаць свае парады і добрыя пажадані ўсім творцам чытанкі –маляванкі “Буся”. Сапраўдным падарункам стала творчае прывітанне маленькіх выхаванцаў Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Фаніпаля. На развітанне У.С. Ліпскі падараваў сваім маленькім чытачам маляванкі, а прысутным дарослым пакінуў запавет: “Давайце не стомімся ў працы рабіць нашых дзяцей шчаслівымі! Яны наша надзея,наш заўтрашні дзень!”. Смотреть фото>>> |