Адвеку ва ўсіх народаў да прафесіі настаўніка было святое стаўленне, пашана і павага. Лепшыя з лепшых марылі пра долю настаўніка і імкнуліся да яе. Настаўнік – той, хто, настаўляе людзей на дабро, перадае ім сваю душу, узбагачае сваім духоўным вопытам. Настаўнік з’яўляецца прыкладам для тых, каго настаўляе. У аповесці В.Быкава “Абеліск” праз маналог аднаго з герояў гучыць афарыстычнае вызначэнне ролі настаўніка : “У тым, што мы ёсць цяпер як нацыя і грамадзяне, найпершая заслуга сельскіх настаўнікаў”. Шчаслівы той чалавек, на шляху якога сустрэўся сапраўдны Настаўнік. А які Настаўнік сустрэўся на вашым шляху, якую ролю ён сыграў у вашым лёсе? Запрашаем усіх паўдзельнічаць у напісанні старонкі на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама “Настаўнік у лёсе кожнага з нас” |