Удзельнікамі фіналу конкурсу "Звонкая раніца-3" сталі вучні ўстаноў адукацыі нашага раёна: Цімафей Крывянкоў (пад нумарам 11), гімназія г.Дзяржынска; Кірыл Чыжоў (пад нумарам 32), СШ №1 г.Фаніпаля; Дар'я Фамічонак (пад нумарам 40), СШ №2 г.Дзяржынска; Станіслаў Барадзей (пад нумарам 42), гімназія г.Дзяржынска; Лізавета Маслоўская (пад нумарам 65), гімназія г.Дзяржынска. Вучні знаходзяцца у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубронак", справаздачныя канцэрты першага тура фіналу адбудуцца 14 студзеня ў 16.30 і 15 студзеня Ў 16.30 і 20.00. Іх анлайн-трансляцыі можна будзе глядзець на сайце конкурсу "Звонкая раніца". Падтрымаем нашых удзельнікаў фіналу, узяўшы ўдзел у СМС галасаванні, якое скончыцца 29 студзеня, або пакінуўшы словы падтрымкі ў каментарыі да выступлення. Галасаванне |