Паважаныя калегі!Шчыра і сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём настаўніка! Праца педагога – даволі няпростая, нават складаная, але ва ўсе часы настаўнік імкнуўся і будзе імкнуцца да таго, каб вучыць, развіваць і выхоўваць дзяцей, бачыць у кожным вучні не толькі суб’ект выкладання, а яшчэ і здольную, таленавітую, творчую асобу. “Гарантаваную стабільную адукацыю на аснове новых педагагічных і ўпраўленчых тэхналогій, інфармацыйных сістэм, патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі зможа забяспечыць прафесіянал высокага ўзроўню”. Менавіта прафесіяналізм дазваляе настаўніку працаваць над новымі метадамі, прыёмамі, выступаць стваральнікам уласных педагагічных ідэй. Берагчы і цаніць чалавека, спасцігаць навуку дабрыні, сумленнасці, справядлівасці – гэта і ёсць тое галоўнае, дзеля чаго вы гатовы шчыра падзяліцца набытым вопытам і ведамі. Нібыта змястоўная кніга, ваш педагагічны шлях дазваляе пераканацца ў запатрабаванасці прафесіі настаўніка. І таму бясконца удзячны вам, сейбіту “разумнага, добрага, вечнага”, за важкі ўклад у настаўніцкую працу, за імкненне выхаваць паўнавартасную асобу, за клопат пра будучыню і духоўнасць грамадства.Напярэдадні прафесійнага свята, Дня настаўніка, варта пажадаць вам перш за ўсё моцнага здароўя, творчага натхнення і новых дасягненняў, самаўдасканалення і прафесіяналізму, асабістага шчасця і сямейнага цяпла. З удзячнасцю за працу, Вацлаў Іванавіч Матусевіч, начальнік аддзела адукацыі Дзяржынскага райвыканкама |