“У кожнай школе ёсць свая вяршыня, і гэта вяршыня – настаўнік” Ш.А.Аманашвілі. Паважаныя каллегі!
Шчыра і сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Днём настаўніка! Фарміраваць дзіцячыя душы, несці святло ведаў, раздзяляць радасці і неўдачы сваіх выхаванцаў, прыходзіць з парадай у цяжкі час – такая высакародная настаўніцкая міссія. Дарагія каллегі! Ваша педагагічная кампетэнтнасць, майстэрства і веды ў многім вырашаюць сення шляхі фарміравання новай асобы, актыўнай грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення і садзейнічаюць удасканальванню сістэмы адукацыі не толькі раёна, але і дзяржавы. На рэспубліканскай педагагічнай нарадзе, у Кодексе аб адукацыі падкрэслена, что як бы не змянялася сітэма адукацыі сення, якія б навінкі не ўзбагачалі вучэбны працэс, ваша роля настаўніка застаецца заўжды галоўнай і вызначальнай. Менавіта на вас ускладзена адказнасць за юныя душы, за тое, як складзецца заўтра жыцце кожнага вашага выхаванца. Жадаю вам творчасці і натхнення, самаўдасканалення і прафесіяналізму. Няхай заўжды ў вашых дамах будуць мір і любоў, утульнасць і згода. Моцнага вам здароўя, асабістага шчасця і сямейнага цяпла. З удзячнасцю за працу, Вацлаў Іванавіч Матусевіч, начальнік аддзела адукацыі Дзяржынскага райвыканкама |