Галоўная старонка   Экспрэс-інфармацыя        Педкалектыў       Інавацыйныя праекты і праграмы    Нашы дасягненні Расклад       Краязнаўчы музей     "Маленькія хронікі Вялікага Сяла"           Падтрымліваючае навучанне    Дыстанцыйнае навучанне        Шосты школьны дзень         Школьная бізнес-кампанія      Бацькам       Абітурыентам      Бібліятэка  

Краязнаўчы музей

"Азбука роднай гісторыі і прыроды"

Дата заснавання музея                     1 верасня 2005 года 

 На падставе якога распараджэння адкрыты музей   загад №9 ад 26.01.2005 года 

 Профіль музея                                   краязнаўчы 

 Заснавальнік музея                           Вялікасельскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа 

  Дырэктар установы адукацыі         Залуцкі Віктар Часлававіч

 Кіраўнік музея                                  Заблоцкая Тамара Раманаўна
 

 Агульная плошча музейнага памяшкання і яго характарыстыка     музей размешчаны ў школьным будынку  (стары корпус) у класным пакоі агульнай плошчай   27 кв. м
 

    Раздзелы экспазіцыі         

 1.”Этнаграфічны”. У раздзеле прадстаўлены прадметы народнага быту.                                         

 2.”Народная асвета. Вытокі”.  Матэрыялы раздзела расказваюць пра гісторыю стварэння і развіцця      Вялікасельскай школы.

 3. Раздзел ”Нашу памяць трывожныя будзяць званы” расказвае аб тым, як Вялікая Айчынная вайна  адгукнулася ў лёсах аднавяскоўцаў.

 4.”Тапаніміка родных мясцін” Гэты раздзел экспазіцыі ўяўляе сабой карту, на якую нанесены мікратапонімы.  Экскурсаводы расказваюць пра іх паходжанне.

 5. "З гісторыі гаспадаркі". Матэрыялы гэтага раздзела расказваюць пра гісторыю базавай гаспадаркі,  пачынаючы з часоў калектывізацыі.

 6.”Экалагічная сцежка” Экскурсаводы гэтага раздзела знаёмяць з маршрутам экалагічнай сцежкі, з  прыроднымі  аб’ектамі, якія  яе ствараюць.

 Колькасць экспанатаў:            асноўны фонд – 161, дапаможны фонд - 148

 Колькасць экскурсій - 121.        Колькасць наведвальнікаў – больш за 1003

 З раздзеламі музея, найбольш каштоўнымі экспанатамі знаёмімся тут...>>>

         Адрас музея: Дзяржынскі раён, в.Вялікае Сяло, вул.Школьная 72

                                e-mail: vselo@schoolnet.by