Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Вялікасельскі вучэбна-педагагічны 
комплекс дзіцячы сад-
базавая  школа Дзяржынскага раёна"

 

 

Галоўная старонка

Дзяржаўная ўстанова адукацыi  “Вялікасельскі  вучэбна-педагагiчны комплекс дзiцячы сад - базавая школа Дзяржынскага раёна “ была створана на базе дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа Дзяржынскага раёна” 01.09.2010 года.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа Дзяржынскага раёна”, зарэгістравана рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 1081 ад 08.12.2005 года .

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа Дзяржынскага раёна” рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта № 1697 ад 24.08.2010 года рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая агульнаадукацыйная школа”.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа Дзяржынскага раёна” была  створана рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта № 1468 ад 15.11.2005 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Вялікасельская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Дзяржынскага раёна”.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікасельская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Дзяржынскага раёна” была створана рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта № 549 ад 11.05.2005 года на базе “Вялікасельскай сярэдняй школы”, заснаванай у 1995 годзе.

 

Асноўныя плануемыя (чакаемыя) вынікі дзейнасці ўстановы адукацыі

на 2011/2012 навучальны год

 

1.   Выкананне мерапрыемстваў, фінансавае забеспячэнне Праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009-2014 гады.

2.  Нарматыўна-прававое    забеспячэнне    функцыянавання    ўстановы    ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Забяспечыць ва ўстанове адукадыі выкананне вучэбных планаў, адукацыйных праграм і стандартаў.

3.   Распрацаваць, укараніць ва ўстанове адукацыі праграму выхавання дзяцей і моладзі   на 2011-2015 гады. Пашырыць пазітыўныя формы ўзаемадзеяння з сем'ямі выхаванцаў, фарміравапь алгарытмы маральна-прававых паводзін і навыкаў здаровага ладу жыцця ў дзяцей.

4.   Забеспячэнне     стабільнага функцыянавання матэрыяльнай базы, яе абнаўлення,     выкананыя     патрабаванняў     санітарных     службаў, Дзяржпажарнагляду, Энеранагляду.

5.   Захаванне   стабільных   паказчыкаў   здароўя   дзяцей   ва   ўстанове дашкольнай адукацыі - паказчык пропускаў не больш за 4 дні, выкананне натуральных нормаў харчавання дзяцей - не менш 80%.

6.    Павелічэнне ахопу дашкольнай адукацыяй дзяцей з года да шасці - 75%.

7.   Забяспечыць базавы ўсенавуч дзяцей школьнага ўзросту.

8. Ахоп усіх дзяцей (100%), маючых патрэбу ў спецыяльнай адукацыі.

9.Павышэнне якасці вучэбных дасягненняў вучняў установы адукадыі: сярэдні бал - 7,0 (якасць навучанасці).

10. Захаваць, павялічыць колькасныя паказчыкі ўдзелу ў раённых  алімпіядах, захаваць  колькасныя  паказчыкі ўдзелу  ў навукова-практычных канферэнцыях.

11.  Дасягнуць  ахопленасці  навучэнцаў  ва ўстанове  адукацыі факультатывамі - 98%, гуртковай работай - 92 %, спартыўнымі секцыямі - 70%. Задаволіць адукацыйныя запыты дзяцей, працягнуць развіццё платных адукацыйных паслуг.

12. Павялічыць колькасць навучэнцаў установы адукацыі, асабліва – пачатковай школы, дзіцячага сада, якія  паспяхова ўдзельнічаюць у  інтэлектуальных,  творчых конкурсах,   спартыўных   спаборніцтвах   раённага ўзроўню.

13. Зніжэнне колькаснага паказчыка супрацьпраўных паводзін навучэнцаў установы адукацыі.

14. Развіццё дзіцячага руху, самакіравання, рост колькаснага ахопу навучэнцаў грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі.

15.  Працяг практыкі наведвання  тэатраў, устаноў культуры, музеяў г. Мінска, Цэнтры   экалагічнага турызму в. Станькава.

16.   Арганізаваць  удзел дзяцей у міжшкольным факультатыве для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (на базе гімназій раёна) "Міжшкольная акадэмія Дзяржыншчыны".

17. Укараненне ў кіраванні ўстановы адукадыі арганізацыйна-педагагічных мадэляў дзейнасці, прыняць удзел  у аглядзе-конкурсе (студзень 2012 г.).

18.  Арганізаваць якаснае харчаванне, падвоз 22 навучэнцаў установы адукацыі .

19. Не дапусціць пад час адукацыйнага працэсу няшчасных выпадкаў з дзецьмі і работнікамі, страты імі здароўя.

20. Забяспечыць паказчык дашкольнай адукацыі сродкамі аснашчэння выхавання, адукацыі, развіцця не менш 70% (да 1 лютага 2012 г.).

21. Забяспечыць выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця:

платных адукацыйных паслут - 110%;

пазабюджэтнай дзейнасці -105%;

эканоміі ПЭР - 6%;

сабраць металалому - 10 т, макулатуры – 300 кг.

22.  Выкананне сацыяльных стандартаў ва ўмовах ўстановы адукацыі.

 

Экспрэс-інфармацыя
Педкалектыў
Інавацыйныя праекты і праграмы
Нашы дасягненні
Расклад
Краязнаўчы музей
"Маленькія хронікі Вялікага Сяла"

Адрас установы адукацыі:

222 737

Мінская вобласць

Дзяржынскі раён

в.Вялікае Сяло, 72

Тэл. (8 01716) 4 51 72
        (8 01716) 4 51 38


Электронны адрас:
vselo@schoolnet.by