Сватаўся дзяўчыне хлопец, і на пытанне адкуль ён, адказаў:
-Мы жывем далей, паасобку, скірмунтамі.
А потым  прыслаў сватоў і забраў яе ў сваю вёску. Там пазней многа людзей сялілася, а паселішча ад таго хлопца і  празвалі Скірмунты, “жывём  паасобку”.
(Дадатак 1 Урывак з падання,складальнік –Ненадавец А.М. 1998г)
Каментар. У літоўскім сучасным слоўніку- “ skyrium” азначае –асобны, а словы з каранём “SKYR”, ці “ SKIR – у перакладзе – асобна, падзяляць, частка і г.д. Таму не выключана, што першымі жыхарамі Скірмунтаў былі балты. Аб тым, што на нашых  землях маглі жыць балцкія плямёны сведчыць  таксама балцкае паходжанне назвы суседняй вёскі (Нарэйкі) і шмат якіх навакольных  вёсак  побач.
Аднак многае выклікае сумненне:
-    крыніцы, адкуль складальнік браў звесткі не указаны;
-    відавочна, назва Skirmunty мае падвоеную структуру, характэрную для заходнееўрапейскіх імёнаў ( Лермонт, Скірнір і г.д.);
-    жыццё паасобку- гэта жыццё на хутары. З’ява звычайная не толькі для беларускіх зямель, але ж і краін Балтыі,  аднак такой назвы - Скірмунты, ці падобных ёй няма ні там, ні там.
Але ж сучасныя беларускія лінгвісты, не адмаўляючы балцкае паходжанне гэтай назвы, сцвярджаюць, што яно  з’яўляеца антрапонімам. Скірмант, ср.лит. Skirmantas [<-,ср.лит.’skirty’1’отделять(например, мясо от кости)’;’разделять’,’разлучать’,’разъединять (например, друзей)’,’разобщать’; 2’различать’,’отличать’; 3’(на части) разделять’,; 4 ’назначать( например, директором)’; 5’выделять’,’ассигновать (средства); ’уделить’, ’уделять’   + mant-, ср.лит., mantus ’cообразительный’,’смышлёный’,’толковый’,’умелый’]
1У нашай мясцовасці, а мы жывем на беларускім узвышшы, водападзеле басейнаў рэк Чорнага і Балтыйскага мора, каля вышэйшай  кропкі Беларусі, назвы многіх  вёсак маюць балтскае паходжанне.
Вось, што піша Эдвард Зайкоўскі:-Доўгае захаванне балтаў на водападзеле тлумачыцца тым, што славяне ў першую чаргу прасоўваліся  далінамі буйных рэк. Ёсць падставы меркаваць, што водападзел як паласа ўзвышшаў быў больш сакралізаваны, і таму найбольш насычаны балцкімі язычніцкімі свяцілішчамі.
 2 Не выключна, што менавіта з тых часоў гара, побач з якой  знаходзіцца наша вёска, стала называцца Святой. Цяпер - гэта  гара Дзяржынская, вышэйшая кропка Беларусі. Трэба яшчэ звярнуць увагу на сугучнасць:Sacra (лат. святая), monte (лат. гара), тым самым з латыні Sacramonte - Святая гара і Skirmunty – назва маёнтка Радзівілаў ў 1802 годзе. Не выключна, што назва вёскі звязана з назвай гары. Але, не маючы доказаў, будзем лічыць гэту сугучнасць выпадковай.
  З вышэй сказанага найбольш верагодна, што менавіта нейкае балцкае імя надало назву нашай вёсцы. Але ж хто ён такі Скірмант, ці Скірмонт, ці Скірмунт, чые імя носіць наша вёска?
глядзі далей...
1Римша В.П. Некоторые белорусские антропонимы балтийского происхождения //Балто-славянские исследования.1980.М.,1981.С.75;
2 Зайкоўскі Э. Этнічная гісторыя Ракаўшчыны.IV Міжнародныя Купалаўскія чытанні, Мн  “Беларускі кнігазбор” 2000 160 ст
 назад