назад

Частка- самая неверагодная, заснаваная, на аповядзе нашчадка Скірмунтаў У мінулым годзе. да нас ў Скірмантава заехаў госць з Масквы. Ён цікавіўся гісторыяй Скірмантава, таму што ён нашчадак роду Скірмонтаў і яму цікава ўсё, што тычыцца гэтага роду. Наша гутарка цягнулася не адну гадзіну. Шмат таго, што расказваў госць было проста неверагодна, і паверыць гэтаму цяжка. Аднак, наш госць, а прозвішча яго Шкірмонтов, з'яўляецца навукоўцам, доктарам тэхнічных навук, зацікаўлены гісторыяй і таму ж ён шмат падарожнічаў па краінах Еўропы і сустракаўся з другімі нашчадкамі гэтага роду. Напрыклад, у Італіі. Усё гэта надае вагу ягоным словам. Аднак пакуль да гэтых звестак трэба ставіцца, як да міфаў, у якіх ёсць  толькі адбіткі сапраўдных падзей. А цяпер расказ.Адаакр правадыр германскіх плямён- скіраў, ругаў і герулаў ў 475  годзе перамог апошняга рымскага імператара Ромула Аўгустула. Ён быў апошнім рымскім
 імператарам, і з гэтага часу, кажуць, Заходняя Рымская імперыя перастала існаваць. Адаакр стаў рымскім імператарам і яго рэзідэнцыяй быў добра ўмацаваны горад у Італіі-Равенна. Зразумела, што пасля перамогі ён раздаў землі сваім ваярам, ў тым ліку і скірам. Менавіта таму каля Равенны ёсць вобласць (зямля) пад
назвай Скірмонты. Кіраваў Адаакр прыкладна 15 гадоў і раздаваў сваім паплечнікам тытулы. Гэта знайшло адбітак ў прозвішчах яго ваяроў. Найбольш магутным і ўплывовым дадавалі да прозвішча лацінскае “monte” ,што азначала "гара". Аднаму з сваіх паплечнікаў з племя скіраў гэта было таксама даравана і ён атрымаў
 сваё імя, якое ён і перадаў сваім нашчадкам - Скірмонт (Sкігmontе). Кіраваў Адаакр да 493 года н.э., але потым остгот Тэадорых, перамог Адаакра і улада перайшла да яго. Паплечнікі Адаакра былі высланы на ускраіны  Рымскай імперыі выконваць свой вайсковы абавязак. Рымская імперыя заўсёды кантралявала вялізарныя памежныя тэрыторыі. I перш за ўсё гандлёвыя шляхі. На той час на тэрыторыі дзе мы цяпер жывем былі немалыя праблемы. Па нашай тэрыторыі праходзіў не толькі гандлёвы шлях з поўначы на поўдзень ( з варагаў ў грэкі), але і з арабскага поўдню на захад. Для абароны шляхоў і навядзення парадку быў высланы атрад.
У "Хроніцы Быхаўца" гэта апісана так-   А княжа именем Палемон, которое теж у том месте было, забравшыся со всим, и  пры нем было пятсот семей шляхты рымское пошол морем межы земли,  взял со собою одного астронома, которы астроном знал ся по звиздах. П пошли на кораблех морем на нолноч, и  обшедшы Францыю и Англию, и  вошл   суть у королевство Дунское, а в королевстве Дунском увошли у море-акиян морем-акияном дошли до устия где река Немон впадает в море-акиян, потом ношли рекой Немном уверх... там ся поселили и почали розмножатися.
1Мы ведаем дзе вытокі Нёмана. Ён, як кажуць цячэ з пад Святой гары ( цяпер г.Дзяржынская). Сярод той Палемонавай ( звярніце увагу на імя гэтага кіраўніка- варыянт Палемонт) шляхты быў і Скірмонт. Вышэй мы прыводзілі ўрывак з  "Хроніцы Быхаўца" пра яго. К гэтаму часу мангола-татары захапілі тэрыторыі Русі
 і рухаліся на Захад. Аднак каля Крутагор'я былі спынены і разбіты славутым Скірмонтам. Мангола-татары не спынілі свайго руху на Захад і там разбілі і чэхаў, і палякаў і венграў. Аднак  наша тэрыторыя не была абкладзена данінай.  На думку госця наша гара не проста Святая, а гара Святога князя. Абаронцы нашых зямель - князя Скірмонта.
 Аднак любы гісторык  заўважыў бы аб несупадзеннях ў храналогіі, гадоў так  ў 700-800. Адаакр кіраваў ў канцы пятага стагоддзя, а Крутагорская бітва адбылася ў сярэдзіне трынаццатага. Аднак госць- прыхільнік тэорыі "новай храналогіі". Сэнс гэтай тэорыі ў тым, што на самай справе наша гісторыя не такая старая, а тыя даты, якія мы вучым ў школе прыдуманы ў сярэднія вякі. Гістарычныя падзеі адбываліся, але ж намнога хутчэй, чым гэта напісана ў падручніках. А некаторыя падзеі дубліруюцца. Гэтыя тэорыі папулярныя сярод тэхнічнай інтэлігенцыі. Астраномы даказваюць, што старажытныя карты зорак, не такія старажытныя. Апісаныя гісторыкамі зацьменні не маглі адбывацца ў той час, радыявугляродны і дэндралагічны метады нічога не даказваюць. Свае доказы аргументуюць статыстычнымі метадамі даследавання. Ўсё гэта апісана ў кнігах аднаго з самых вядомых расійскіх даследчыкаў гэтай тэмы- А.Т.Фаменка.  Стаўленне да гэтых тэорый у афіцыйнай гістарычнай навукі, як да паранавукі (як, напрыклад-алхімія, астралогія і г.д). Але ж на жаль ніхто з аўтарытэтных гісторыкаў на аргументы прыхільнікаў “новай храналогіі” пераканаўча не адказаў. Гэтая тэорыя мае сваіх прыхільнікаў не толькі ў Расіі, (сярод іх, напрыклад, Гары Каспараў -неаднарозовы чэмпіён свету па шахматах), але і так званая "нямецкая школа"( групоўка сучасных гісторыкаў, якія выдаюць свой журнал ў Нямеччыне). Пасля ад’езду госця мы сталі вывучаць гэта пытанне і збіраць ў даступных крыніцах звесткі, што тычацца гэтай тэмы. Цяпер мы азнаёмім з некаторымі з іх.Так званая “рымская” тэорыя паходжання літоўскіх князёў гучыць так: пачатак жамойцкай і літоўскай шляхце паклалі 500 рымскіх родаў на чале з Палемонам, якія, ратуючыся ад нашэсця гунаў у сярэдзіне V ст., перасяліліся з Рыма ў Прыбалтыку. Гэта версія мела ў ВКЛ шырокае распаўсюджанне. Напрыклад, Міхалон Ліцвін
пісаў, што  
ліцвіны паходзяць ад "італійскай крыві. У старажытнасці народ “літва” называлі- “аліта”( аліта- Італія – сугучна). А ў Польшчы род Ягайлавічаў успрымалі як нашчадкаў дынастыі рымскіх консулаў і прэтараў.                                              
      У гістарычнай літаратуры прыхільнікам "рымскай версіі" быў храніст М.Стрыйкоўскі.  У абарону тэорыі  М.Стрыйкоўскага выступіў Тэадор Нарбут. Аднак ён, прыняўшы версію пра Палемона, выказаў думку, што той прывёў не рымлян, а герулаў і адбылося гэта на пачатку IX ст. Версія пра паходжанне старажытных літоўцаў ад герулаў была вядома яшчэ раней. У 1637 г. Ян Цадроўскі ў падарожжы па Германіі сустрэў нашчадкаў герулаў і запісаў у сваіх "Успамінах": "там каля Рытвега мы напаткалі мужыкоў, якія размаўлялі на мяшаным нямецка-літоўскім дыялекце; сваё паходжанне яны вядуць ад ярулаў, продкаў літоўцаў.”
1Вось, што пра гэта сведчыць Энцыклапедыя Эфрона і Бракгауза
“О языке герулов мы знаем очень мало; до нас дошло всего около 16 личных собст-венных имен и одно нарицательное (bandus — знамя). Этого материала недостаточно даже для решения вопроса, к какой группе германских наречий принадлежал язык герулов. На основании исторических данных, вероятно, что он примыкал к группе скандинавской.” Аўтарам "герулскай" версіі быў польскі храніст Марцін Бельскі. Ён адмаўляў "рымскую" версію. Сваё меркаванне пра паходжанне ліцвінаў ад герулаў ён выклаў у сваёй хроніцы (1597 г.) і адтуль "герулская" версія стала вядома ў Літве. Сціплыя звесткі пра герулаў не дазваляюць пацвердзіць тэорыю пра герулскае паходжанне старажытных літоўцаў. Частка герулаў вярнулася ў паўднёвую Скандынавію. Невядомы іх мова і далейшая гісторыя, а таму праблематычным з'яўляецца ўстанаўленне сувязі герулаў з літоўцамі. Тым не менш, як вынікае з паведамлення Я.Цадроўскага, у Літве існавала меркаванне, што герулы "продкі літоўцаў". Аднак яно было непапулярнае. I гэта зразумела: літоўская і жамойцкая шляхта выводзіла сябе ад "рымлян", а просты народ лічыўся нашчадкамі герулаў або готаў, як сцвярджаў Аляксандр Гваніні.“Другая ветвь готов, остготы, вместе с герулами, ругами и гепи-дами находилась под властью гуннов до смерти Аттилы. В 488 г. остготы (вместе с ругами) под предводительством короля Теодориха двинулись в Италию, где предводи-тель германских наемников, герул Одоакр, прекратил в 476 г. существование Западной Римской  империи и образовал первое варварское королевство на итальянской почве. Северно-германская, или скандинавская, группа (у Плиния — Hilleviones) занимает южн. области Скандинавского полуострова (средние и северные заняты еще финнами), Датские острова и северную Ютландию. В ее состав входят гауты (в южной Швеции, нын. Götarike; они ничего общего с материковыми готами не имеют), свеи (севернее гаутов), даны (на Датских островах), герулы (впоследствии выселившиеся на материк) и юты. Это расположение германские народы сохраняют до второй половины II века, если не считать незначительных передвижений на З.”
1 Герулы изображаются историками (в особенности Прокопием, VI. в.) как самый буйный, беспокойный и дикий из всех германских народов. В VI веке была сделана тщетная попытка обратить их в христианство. 2
Заўважым, што герулы з'яўляюцца паўночна германскім скандынаўскім  племем, таму нашчадак Скірмонтаў заўважыў тое, што нашы меркаванні пра варажскае паходжанне літоўскіх князёў ніяк не супярэчаць яго тэорыі. Такім чынам, што мы маем:
•    Адаакр- узначальваў скіраў, ругаў і герулаў
•    Пацвярджаецца выгнанне Аціллай ругаў і герулаў
•    Косвеныя звесткі а літоўска-герульскай блізкасці
•    Паўночна-германскае паходжанне герулаў, якія высадзіліся на мацярык
Аднак ўсе гэтыя факты становяцца бессэнсоўнымі, калі мы будзем улічваць тое, калі гэта адбывалася. Звестак звязаных з паходжаннем літоўскіх князёў пасля разгледжанага  перыяда ІІ-VI ст няма доўга. Аднак новыя тэорыі ўзнікаюць зноў ў больш позні перыяд.
Гісторык Польшчы Maria Zachara-Wawrzynczyk лічыць, што версія Рымскай тэорыі была створана Тэўтонскім Ордэнам. Ордэн быў заснаваны ў 1190-1191 годзе ў Палесціне. Асновай яго былі нямецкія рыцары, якія акрамя манаскіх клятв давалі клятву  змагацца супраць нехрысціян. Штаб-кватэра Ордэна была ў Італіі. Згодна Пітэру храністу з Дуйсбургу ( chronicler von Dusburg), Тэўтонскі Ордэн пачаў сваю барацьбу з Літвы ў 1283 годзе. Зачым тэўтонскаму ордэну  патрэбна была тэорыя пра паходжанне Літоўскіх князёў з Рыму і паказваць іх нашчадкамі Цэзара?  Гэта надавала б Ордэну законнасць далучэння гэтых зямель.
  Яшчэ вядома, што ў беларускай мове 15-16 стагоддзя каля трэці слоў з асноўнага слоўніка агульнавыкарыстоўваемых слоў было германскага (варажскага?) паходжання  (ліхтар, дах, рыхтавацца і г.д.).
1Старажытная беларуская літаратура. Мн.:Юнацтва,1996. ст 116
2  Tereskinas Arturas Imperfect Communites. -Vilnius,2005. ст.73
3  Энциклопедия Эфрона и Брокгауза (электронная)
Мовазнаўцы сцвярджаюць, што германскія словы прыйшлі з польскай, а таксама праз яўрэйскі ідыш, аднак параўнальных даследаванняў уплыву нямецкай мовы на мовы  нашых суседзяў і на беларускую пакуль няма, ці не было намі знойдзена. Легенда пра паходжанне з Рыму атрымала большае распаўсюджанне ў больш позні перыяд. Гэта адбылося ў перыяд на памежжы 15 і 16 стагоддзя, ў час канфлікта з
Масковіяй. Літоўскія князі былі зацікаўлены ў гэтым паданні, каб абгрунтаваць сваі прэтэнзіі на землі, якія належалі ВКЛ. Гэтая тэорыя супрацьстаяла тэорыі трэцяга  Рыму, якая атрымала распаўсюджанне ў Масковіі.  Аднак трэба адзначыць тое, што гэта легенда ўзнікла намнога раней, чым ў15-16 стагоддзі.
  Такім чынам, з усіх пералічаных версій радавода вялікіх князёў літоўскіх ніводная не з'яўляецца верагоднай. Таму даследчыкі спрабавалі скласці яго гіпатэтыч-на. Аднак прызнаць іх пераканаўчымі нельга.

 назад