назад

 Дадатак 1
 Адкуль такая назва пайшла? Вось гавораць, жыў даўнавата ў нашай весцы адзін гаспадар з жонкай. Добра жылі, у міры-згодзе, ніколі  з-за нейкіх там дробязей не сварыліся, не біліся, не пракліналі адзін аднаго. Расла ў іх адна толькі дачка. Звалі яе Марынай, ці, можа і  Мар'яй, але гэта калі тая падрасла. Гадавалі дзіця гэткай жа сумленнай і шчырай, як і самі.    Неяк год за годам і не зауважылі бацькі, як дачка вырасла. Пачалі паступова сватоў прысылаць. Але Марынка ўсім адмаўляла, а гаспадары не жадалі няволіць адзіную дачку. Жала яна аднаго дня разам з матуляй жыта. Справа рухалася под полудзень. Прыселі  палуднаваць пад бярэзінкай да і задрамалі непрыкметна. Прачнуліся ад таго, што да іх нехта звяртаўся:
-Жнейкі! Жнейкі! Прабачце, але ці не будзе у вас вадзіцы напіцца?   
Перад імі  стаял вараны конь і вельмі прыгожы хлопец. Гаворыць  хлопец, а з Марынкі вачэй не спускае. Маці запытала хлопца:
- Адкуль ты хлопец у нашых палях апынуўся? Хлопец адказаў:
-Мы жывём далей, паасобку, скірмунтамі.
А потым  прыслаў сватоў і забраў яе ў сваю вёску. Там пазней многа людзей сялілася, а паселішча ад таго хлопца і празвалі Скірмунты, “жывём  паасобку”

 назад