назад  

Ці была бітва  каля Крутагор’я (Койданава)?

У  вядомай аповесці  У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” галоўнаму герою прапануюць  ложак “шырокі як поле Койданаўскай бітвы”. Не ўсе чытачы ведаюць, што гэта за бітва. Мы ж – койданаўцы, і каму, як не нам трэба гэта ведаць.
Спачатку Дзяржынск меў назву Крутагор’е, а потым –Койданава.. Таму бітву, якая адбылася каля яго, называюць то Крутагорскай, то Койданаўскай.
Гістарычная даведка. (дакладна вядома па летапісам і іншым гістарычным крыніцам).
Мангола-татары напалі на Русь і заваявалі яе ўсю. Прыкладна за дзясятак гадоў  гэтыя землі не толькі былі падпарадкаваны, але і ўтаймаваны. Дзеянні татар заўседы былі паслядоўнымі. Перад тым, як напасці на Русь, яны разабраліся з рознымі прычарнаморскімі і прыкаспійскімі качэўнікамі, потым да 1252 (прыкладна) і з рускімі землямі. Для таго, каб завалодаць і падпарадкаваць землі, недастаткова разбіць войска праціўніка. Напрыклад, армія ЗША даволі хутка перамагла іракскую армію, аднак справа ідзе к таму, што у хуткім часе прыйдзецца ЗША вывесці сваю армію і пакінуць Ірак ў становішчы хаосу і неўяўнасці. Для таго, каб дасягнуць поспеху, трэба знайсці падтрымку ўнутры заваяванай краіны. У татар такая падтрымка  знайшлася. Абаронца татарскіх інтарэсаў князь Аляксандр Неўскі вызначыўся барацьбой з Захадам і арыентацыяй на татар, ад якіх ён атрымаў ярлык на княжанне.  Потым татары ўзяліся за літоўскія справы.
Гістарычная даведкі:  на той час цэнтрам так званай “літвы” быў Навагародак (сучасны Навагрудак), таму у далейшым, калі згадваецца “літва”, то гаворка ідзе перш за ўсё пра нашы беларускія землі.
 Паводле літоўскіх хронік войскі ВКЛ сустрэлі татарскія войскі, у саюзе з якімім выступілі галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька. Татары і іх саюзнікі былі разбіты.
Ў кнізе “Памяць” Дзяржынскага раёна пра бітву згадваецца наступнае: “Бітва пад Крутагор’ем (Койдановым) – гэта хутчэй за ўсё міф, створаны ў ХVI-XVII cт. З мэтай праслаўлення літоўскіх князёў, якія быццам бы толькі адны маглі супрацьстаяць татарскім заваёўнікам, чаго ў сапраўднасці ў ХІІІ ст не было.(А.І.Валахановіч)
Прычым такое меркаванне не толькі мясцовых гісторыкаў, гэты погляд падзяляюць большасць сучасных гісторыкаў. Каб высветліць, ці сапраўды гэта так, давайце правядзем невялікае даследаванне.
  Аргументы праціўнікаў Крутагорскай бітвы:
- яна не згадваецца ў рускіх летапісах, напісаных ў той час калі адбывалася гэта бітва;
- ў хроніках  ВКЛ напісаных пазней ХV стагоддзя гэтыя падзеі апісаны блытана, ва ўсіх крыніцах па-рознаму;
- ёсць згадка ў першым Наўгародскім летапісе, пра тое, што татары ўзялі ўсю зямлю Літоўскую, а саміх пабілі.
 У той час  суседняя з намі Галіцка-Валынская зямля таксама была незалежнай ад татар. Больш за тое, галіцка-валынскія князі адбілі набег татарскага хана Курэмсы і разбілі яго войска. Усё гэта добра адлюстравана ў Галіцка-валынскім летапісу. Для нас гэта галоўнае сведчанне сучаснікаў, якое дайшло да нас. Тады татары сабралі буйное войска пад кіраўніцтвам Бурундая. Ен запрашае Данііла: -“Іду на Літву, аже еси миренъ(союзник мне), пойди со мной” . Далей ен прапануе сустрэць яго, і папярэджвае, што калі ен не сустрэне, то будзе лічыцца яго ворагам. Данііл баіцца сам ( нядаўна пабіў атрады татарскага хана Куремсы) і пасылае брата Васільку. Сам уцякае на Захад. Па загаду Бурундая  разбураюцца галіцка- валынскія гарады (крэпасці) самімі гараджанамі. Данііл нават і не думае супрацьстаяць гэтаму войску. Далей чамусці летапіс абрываецца ва ўсіх спісках. Калі казаць проста, нехта вырваў старонкі летапісу. Працягваецца далей летапіс падрабязным апісаннем таго, як Бурундай пайшоў далей ў Польшчу. Гэтыя зверствы падрабязна апісаны. Не выключна, што і паход на Літву быў такім жа паспяховым набегам, як і на Польшчу. Але не выключна і адваротнае. Перамогі татарскія распісаны падрабязна, але ж тое месца, дзе хронікі апавядаюць пра іх паражэнні (на наш погляд, як пры Крутагор’і), прапушчана.
Ёсць лі логіка ў тым, што сабрана было шматлікае татарскае  войска, якога спужаўся Данііл Галіцкі і не пярэчачы разбурыў свае гарады, потым была заваявана ўся Літва, а потым  з гэтых зямель  даніна не збіралася, не быў пастаўлен на гэтых землях прыхільны да татар кіраўнік.
Па тым, як апісаны паход Бурундая, гэта не просты татарскі набег, а барацьба за кантроль над нашымі землямі. Аднак ўсім вядома, што літоўскія князі ніколі не вялі прататарскую палітыку, не атрымлівалі ярлык на княжэнне падобна А.Неўскаму,   ніколі нашы землі не плацілі даніны  татарам.
Яшчэ кажуць, што ў хроніках згадваецца нейкі хан Балаклай, а не Бурундай. Але ж трэба ўспомніць, што хронікі былі запісаны прыкладна праз два стагоддзі, і гэткае скажэнне, прычым невялікае, не з’яўляецца пераканаўчым довадам несапраўднасці падзей.
 Чаму ж рускія летапісы таго часу не згадваюць падрабязна пра гэтыя падзеі?
Перш за ўсё трэба заўважыць, што летапісы заўсёды вельмі тэндэнцыйныя . Тое самае адносіцца і да вядомых усходне-славянскіх летапісаў. Дрэнна пра татар пісалі толькі ў тых княствах, якія пакуль не былі заваеваны імі. Напрыклад, наўгародскі летапісец называе татараў “праклятымі”, “бязбожнымі сынамі Ізмаіла”. Іншыя летапісы не робяць выпадаў супраць татар. А пасля заваявання наогул толькі праслаўлялі Неўскага за перамогі над немцамі і шведамі ў жыціі. Мангола-татарскае іга па сучаснаму назвалі б акупацыяй.  Цяжка уявіць, каб ў час фашысцкай акупацыі на акупаванай тэрыторыі праслаўлялі б савецкія перамогі. Па-другое, заўважым тое, што працэс дзяржаваўтварэння заўсёды суправаджаўся прыняццем і распаўсюджаннем рэлігіі, і тых манахаў, якія пісалі летапісы, магчыма па сучаснаму назваць дзяржаўнымі служачымі.
      Галіцка-валынская зямля не была падпарадкавана ў такой ступені, як астатнія рускія землі татарам, таму галіцка-валынскі летапіс  больш аб’ектыўны, чым іншыя рускія летапісы. Але ж і у ім там дзе павінен быць апісаны паход Бурундая на Літву вялікі прабел. Што ж адбывалася ў гэты час? Пра гэта мог бы расказаць Полацкі летапіс. Полацк на той час гэта княства з багатымі традыцыямі і развітай культурай. Таму там павінно было весціся летапісанне. А калі улічваць, што на той час Полацк быў незалежным і ад татар, і ад літвы, то магчыма дапусціць, што гэты летапіс не будзе зацікаўлены ў скажэнні ісціны. Аднак ён загадкава знік. Пра тое, што ён існаваў сведчыць  расійскі гісторык XVIII стагоддзя Тацішчаў. Ён трымаў яго ў сваіх руках, і Полацкі летапіс быў адной з крыніц напісання Тацішчавым “Гісторыі Расійскай з самых старажытнейшых часоў”. Тое самае трэба сказаць і пра Навагрудскі летапіс, які кажуць быў, але кудысці знік. Здаецца гэтыя страты невыпадковы. Хтосці быў зацікаўлены ў гэтым.
     Іншыя летапісы не цікавілісь гэтымі падзеямі. Больш за тое, не толькі Літва, але ж і Галіцка-Валынская Русь знікае са старонак рускіх летапісаў.
 У летапісах ёсць згадкі пра тое, як татары прадпранімаюць яшчэ адзін паход супраць літвы. Прычым  трэба згадаць, што паходы супраць літвы былі сумесныя- руска-татарскія. Троіцкі летапіс апісвае, што пасля няўдалага руска-татарскага паходу супраць Літвы, раззлаваныя паражэннем татары спустошылі многія рускія гарады. Гэта той час, калі адбылася па словах  многіх гісторыкаў “міфычная” Акунёўская бітва. Некаторыя сцвярджаюць, што па свайму значэнню, яна непараўнальна больш важная для сусветнай гісторыі, чым, напрыклад, Кулікоўская бітва, у якой татары ваявалі як з аднаго, так і з  другога боку. Кажуць, менавіта Акунёўская бітва спыніла татар ў заваеванні Захаду. Але ж  існаванне гэтай бітвы, як і бітвы каля Крутагор’я гісторыкі адмаўляюць.
 Апісанне ж у Троіцкім летапісу  неўдалага пахода руска-татарскіх войскаў з’явілася толькі таму, што татары так па-свінску  зрабілі адносна сваіх саюзнікаў, а не каб апавядаць пра няўдалы паход. А пра паход напісана толькі два словы, што заваеўнікі вярнулісь ні з чым. Тое, што войска было руска-татарскае, таксама сведчыць пра тое, што гэта не быў звычайны радавы татарскі набег.
Разгледзім яшчэ адзін доказ міфічнасці гэтых бітваў. Сцвярджаецца, што ў хроніках ёсць вялікія несупадзення і блытаніна у імёнах, датах. І гэта з’яўляецца доказам міфічнасці, негістарычнасці, выдуманасці гэтых падзей.
Трэба заўважыць, што хронікі пачалі складацца прыкладна не менш праз два стагоддзя пасля гэтых бітваў. Гэта тлумачыцца запозненным працэсам дзяржаваўтварэння ВКЛ.  Сцвярджэнне, што хронікі былі напісаны ў XVI-XVII cт. Не здаюцца пераканаўчымі. Лагічна, калі хронікі  створаны нейкім аўтарам, ці групай аўтараў, то наадварот разыходжанняў не павінна быць. Любы следчы скажа, што калі сведкі паўтараюць адзін аднаго слова ў слова, гэта сведчыць аб змове. І наадварот разыходжанні пацвярджаюць ісцінасць супадзенняў ў іх словах.  Наш выпадак падобны. А калі улічваць мінімум двесці гадоў на працягу якіх праз вуснае паданне перадавалісь гэтыя звесткі, то не здзіўляе шматлікія разыходжанні.
Тым самым хочацца заўважыць тое, што мы не можам даказаць тое, што бітвы каля Крутагор’я, ці Акунёўская, , адбыліся на самой справе.
      Аднак довады праціўнікаў таксама не надта пераканаўчыя. Таму чытачы могут зрабіць свае асабістые вывады, заснаваныя на іх асабістым жыццёвым вопыце і асабістым разуменні логікі развіцця падзей.
А ў заключэнні хочацца заўважыць наступнае. Здаецца, што наш народ і нашы гісторыкі не надта імкнуцца абараняць сваю слаўную старажытную гісторыю. Між тым менавіта нашы продкі, а не сучасных літоўцаў, продкі тых хто жыў на гэтых землях, ў тым ліку сучаснай дзяржыншчыны сустрэлі ворага, перад якім трапятаў ўвесь свет. Кіравалі імі князі літоўскія, і на гэтай падставе некаторыя лічуць, што гэтыя перамогі не нашы. Але па-першае  паходжанне так званых літоўскіх князёў і цяпер нявысветлена і  ў большай ступені не мае вялікага значэння, а па-другое на поле боя гінулі нашы продкі за свабоду сваіх зямель.
Не трэба забываць тое, што свабода і незалежнасць ў той час не упала з неба, а была заваявана коштам шматлікіх жыццяў сыноў гэтай зямлі. І наш абавязак не толькі абараніць гонар нашых продкаў, але і мець свой за Радзіму, за сваіх мужных продкаў.
Ў свой час траянская вайна таксама лічылася міфічнай, пакуль дылетант археолаг Шліман не раскапаў Трою. Цяпер, таксама ніхто з навукоўцаў не успрымае сапраўднасці звестак пра Акунёўскую бітву. Але ж месца, дзе яна адбывалася нашмат прасцей знайсці, чым тую Трою. Але ж я не знайшоў ў літаратуры даследаванняў і звестак  пра раскопкі месца гэтай бітвы. Здаецца, што сучасныя навукоўцы ці не зацікаўлены ў даследаванні гэтага пытання, каб не змяняць існуючую версію падзей таго часу, ці баяцца паказацца смешнымі фантазёрамі. Тое самае тычыцца і бітвы пры Крутагор’і. Не вядома, каб гэта мясцовасць цікавіла археолагаў. Гэты перыяд гісторыі поўны таямніц і даследаваны нашмат менш, чым, напрыклад, перыяд больш старажытнай Полацкай гісторыі. Таму яна чакае новых даследчыкаў з маладымі  мазгамі. Магчыма гэта хто небудзь з вас?
Ярмоленка В.С. настаўнік гісторыі (для школьнай газеты)
 назад