назад

 4 Версія .
АБ ПАХОДЖАННІ ВЯЛІКІХ КНЯЗЕЎ ЛІТОЎСКІХ
Першай картай, на якой адзначаны беларускія землі, была карта Аль Ідрысі.  Ідрысі быў
нашчадкам высакароднай арабскай сям’і, які прысвяціў жыццё навуковым даследаванням. Запрошаны на
 двор сіцылійскага герцага (а затым караля) Рожэра ІІ нарманскага паходжання, ён прысвяціў напісанню
геаграфічнай энцыклапедыі 15 гадоў (1139-1154 ). У гэтай энцыклапедыі спалучаліся старадаўнія арабскія
 традыцыі і практычныя веды скандынаваў. Інфарматары Ідрысі канцэнтравалі-ся на гандлі, пераважна далёкім. Рэгіён ад берагоў Чорнага мора да Балтыкі абмаляваны ў выг-лядзе гандлё-вых трактаў - пералічэння паслядоўнасці  гарадоў з указаннем адлегласці паміж імі. Самая вялікая праблема ўзнікае пры лакалізацыі тапонімаў. Асноўная прычына- асаблівасці арабскай графікі, кепска прыстасаванай для іншамоўных асабістых імёнаў.  Аднак нягледзячы  на гэта ідэнціфікаваць населеныя пункты, рэкі, іншыя геаграфічныя арыенціры магчыма. Як было адзначана на картах Ідрысі і яго энцыклапедыі указаны адлегласці паміж гарадамі. Зачастую адлегласць вызначаецца дзённымі сухапутнымі  пераходамі. Аднадзённы шлях роўны прыкладна 37 кіламетраў. І цяпер калі падлічваць адлегласць паміж сучаснымі
 гарадамі, то яна роўна адна, а часцей двух, трохдзённаму пераходу. Мінск-Нясвіж- трохдзённы пераход, Мінск –Навагрудак- двухдзённы, Мінск-Скірмунтава-аднадзённы. Квантаванне адлегласцяў існуе не толькі паміж гарадамі і  паселішчамі ўздоўж гандлёвых трактаў на картах Ідрысі, але ж і па ўсёй тэрыторыі Старажытнай Русі.
Калі уважліва паглядзець на гэту карту, то бачна, што асноўны гандлёвы шлях з Чорнага мора ў Балтыйскае адзначаны Ідрысі не Чорнае мора-Днепр-Заходняя Дзвіна, а Чорнае мора- Днепр- Бярэзіна- Нёман.   Прычым -возера Тэрм- прыпяцкія балоты, горы Марката- беларуская града (вышэйшая кропка г.Дзяржынская), а рэкі, якія з гор цякуць- Уса, Іслач і г.д, упадаюць у возера Тэрм (прыпяцкія балоты) Ўсё гэта сведчыць, што праз нашу тэрыторыю праходзілі  важныя гандлёвыя шляхі. Мы ведаем, што вікінгі на нашых тэрыторыях займаліся  перш за ўсё гандлем і кантралявалі  гандлёвыя шляхі, што давала ім немалы прыбытак. Пра гэтае самае сведчаць таксама археалагічныя знаходкі і карты  сучасных даследчыкаў дзейнасці вікінгаў на нашай тэры-торыі. Адным з  даследчыкаў гісторыі вікінгаў з’яўляецца Ф. Гурэвіч. Чырвоным адзначаны валокі, а чорныя кропкі - месцы скандынаўскіх зна-ходак.Відавочна, што шлях з
”з варагаў ў грэкі”  праз нашу  мясцовасць не горш за той, што вывучаецца ва ўсіх падручніках гісторыі Беларусі.  
На карце, прыведзенай шведскімі гісторыкамі   указаны шляхі,якія кантралявалі і выкарыстоўвалі вікінгі. Адзін з  іх праходзіў па нашай  тэрыторыі. Такім чынам, адзін са шляхоў “з варагаў ў грэкі”, праходзіў каля нашай мясцовасці.  А цяпер непасрэдна пра паходжанне Вялікіх князёў літоўскіх. Мы лічым, што так званыя «літоўскія» князі ВКЛ і часоў,  што папярэднічалі ўтварэнню дзяржавы, не мелі этнічна нічога супольнага з балцкім племем жамойтаў, і  наогул з балтамі, а былі паходжання паўночна-германскага, дакладней — скандынаўскага. У сваіх доказах мы перш за ўсё  будзем спасылацца на гісторыка даследчыка гэтай праблемы Галяка Л. і яго працу, што надрукавана ў часопісе Спадчына (№6 1993г). Ён прапануе наступныя аргументы ў пацверджанне сваёй тэорыі:
A.    звязвае прыход варагаў з апісаннем ў літоўскіх хроніках прыходу князя Палемона
B.    аўтар даказвае, што імёны літоўскіх князёў найбольш верагодна скандынаўскія, і ён лічыць, што  выключана  іх жамойцкае паходжанне
C.    абрад пахавання Гедыміна, які апісаны даволі падрабязна ў хроніцы, адпавядае варажскім традыцыям
D.    варажскія рунічныя знакі даволі часта сустракаюцца ў гербах літоўскіх князёў
Доказы аўтара даволі пераканаўчыя, аднак нягледзячы на гэта, трэба сказать, што водгуку ад беларускіх гісторыкаў на  іх не было.  Некаторыя  доказы даволі спрэчныя. Напрыклад, значэнне часткі імёнаў. Аўтар дае тлумачэнні, аднак не ўказвае, з якіх крыніц гэта ўзята. “Mont”  ён  тлумачыць як рука, сіла. Аднак ў скандынаўскіх слоўніках няма такіх слоў. Аднак ў сярэднявеччы гэтае слова добра вядома і па картах і па імёнах. З латыні гэта перакладаецца як гара. Гэта знайшло адбітак і ва многіх еўрапейскіх слоўніках (англійскі, французскі і г.д.).Аднак “skir” сапраўды азначае чысты. Больш за тое, ў “Старэйшай Эддзе”, адной з самых вядомых скандынаўскіх саг, галоўны герой носіць імя Скірнір, што азначае- ззяючы, бліскучы. Для высакароднага імя годнае азначэнне. Яшчэ трэба заўважыць тое, што сучасныя гісторыкі
 зусім беспадстаўна да імёнаў літоўскіх князеў дадаюць заканчэнне “ас” – Гедымінас, Вітаўтас, Альгірдас  і г.д. Прычым гэта сустракаецца не толькі  ў літоўскіх, але ж і еўрапейскіх гісторыкаў. Але ж ў ніякіх хроніках гэтыя імёны не падаюцца ў такім выглядзе. Гэтае заканчэнне прысутна толькі жамойцкім імёнам. Слушныя заўвагі аўтара наконт рунічных знакаў.  Напрыклад, Смалявічы. Горад які знаходзіцца недалёка ад Мінска і мае  сучасны герб - шчыт  варажскага тыпу з выявай рунічнага знака. Гэты герб блізкі да герба смалявіцкага князя Судзімонта ў ХІV стагоддзі. Звярніце ўвагу на імя  блізкае па гучанню да Скірмонта і на герб з выявай рунічнага знака.   Большасць доказаў аўтара маюць ускосны і гіпатэтычны характар.  Таму мы адштурхоўваючыся ад гэтых доказаў, прадоўжылі вывучэнне гэтай тэмы. Перш за ўсё мы звярнуліся да вывучэння літоўскіх крыніц.
Таму што менавіта літоўскія даследчыкі  павінны грунтоўна вывучаць гэтыя праблемы, якія з’яўляюцца падмуркам існавання літоўскай дзяржаўнасці. Да вывучэння мы прыцягнулі перакладзеную на рускую мову “Гісторыю Літвы” Гудавічуса  (двухтомнае грунтоўнае  даследаванне) і англамоўную  Tereskinas Arturas Imperfect Communites. -Vilnius,2005.
Вось пра што сведчыць Гудавічус, высвятляючы звычаі літвы:Богатые вожди и воинские командиры, сталкиваясь со шведскими викингами, без труда переняли одальное право собственности на землю, тем более, что и в самой Литве складывалась аналогичная социальная структура. Всё это в XI-XII веках сформировало викинговое литовское общество (только лодку здесь заменил конь). Общественная организация литовцев с сильным институтом вождей (впоследствии князей) и  воинства далеко обогнала социальную и политическую схему других балтских племен. Наиболее интенсивно этот процесс проходил на Литовской земле (в узком смысле слова). В Литве возникло одальное общество индивидуальных семей и индивидуальных хозяйств. Это было весьма важным достижением: зародилась  та самая общественная модель, возникла та отправная точка, от которой стартовало феодальное развитие средневековой
Европы. Подобное общество развивалось интенсивно, намного быстрее, чем утвердившиеся по всему миру общественно-деспотические структуры,  ибо этому способствовала концентрация собственности в руках отдельных собственников.
1Што гэта азначае. Мы павінны паверыць ў тое, што балцкія плямёны, якія ўваходзілі ў непасрэдны кантакт з вікінгамі не запазычылі  ні вайсковых, ні зямельных скандынаўскіх звычаяў, а літва, племя якое базавалася больш на Панямонні, іншымі словамі на беларускіх і блізкіх да беларускіх земляў, запазычылі гэтыя звычаі. Можа, прасцей дапушчэнне, што гэтыя звычаі былі запазычаны з носьбітамі гэтых звычаяў, з вікінгамі?  У двух словах, што такое “одаль” і “адальнае права”. Одаль –гэта выдзелены для сямейнага карыстання надзел сям’і, які з’яўляецца яе спадчыннай маёмасцю. Гэта значна адрозніваецца ад звычаяў абшчыннага карыстання, распаўсюджаных больш на ўсходзе, і з’яўляецца аналагам еўрапейскага  “алода”.
Трэба яшчэ заўважыць тое, што варажскіх правадыроў звалі канунгі, а літоўскіх - кунігасы. На тэрыторыі Беларусі ёсць знаходкі варажскіх мячоў, прычым гэтыя мячы належалі вершнікам, а не пешым воінам. Даволі многа супадзенняў, каб іх лічыць выпадковымі.
Пытанне паходжання і радаводу вялікіх князёў літоўскіх з-за недахопу крыніц па-ранейшаму застаецца нявысветленым і дыскусійным. Вырашэнне яго дапамагло б удакладніць гісторыю стварэння Вялікага княства Літоўскага, этнічныя і культурныя стасункі балцкіх і славянскіх зямель, дынастычныя сувязі і дынастычную палітыку   першых уладароў гэтай дзяржавы. 3-за дэфіцыту гістарычных дакументаў і фальсіфікацыі летапісных звестак гэта можна зрабіць толькі гіпатэтычна, абапіраючыся на дадзеныя лінгвістыкі, тапанімікі, археалогіі, аналізу дакументаў і летапісных звестак. У сярэдневяковай гістарычнай літаратуры існавала некалькі версій паходжання і радаводу ўладароў ВКЛ і,здаецца, што сучасным беларускім гісторыкам трэба больш звяртаць ўвагі да вывучэння гэтага пытання.
Спадчына №154  6\2003. Выява Беларусі на мапе Ідрысі  ст60
Катлярчук Андрэй.    Швэды ў гісторыі й   культуры беларусаў.- Вільня.Інстытут   беларусістыкі, 2007 -6 с

 назад