Стоп-спайс

Детский правовой сайт

Официальный сайт Дзержинского райисполкома

АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ

Яндекс.Погода

З красавіка 2015 г. створаны новы сайт Скірмантаўскай школы
Усё новае глядзіце па адрасу


skir.schoolnet.by

13 сакавіка ў школе адбылося ўрачыстае
ўручэнне кніг
"Я- грамадзянін Рэспублікі Беларусь
прысвечаннае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі
ў школе сабраны матэрыялы успамінаў сведкаў вайны,
родных нашых вучняў на тэму
"Які след пакінула вайна ў жыцці маёй сям'і"
Аб гэтым трэба ведаць. Чытайце-ТУТ!

Стартуе праект
Знакамітыя выпускнікі
З матэрыяламі першага інтэрв'ю
Вы можаце азнаёміцца-ТУТ!

Планаванне на другое паўгоддзе
Расклад карэкцыйна-развіваючых заняткаў педагога-дэфектолага
Расклад заняткаў
Расклад для пачатковай школы
Расклад факультатываў
Графік дзяжурства па школе
Графік кантрольных работ
Графік стымулюючых заняткаў

Ці ёсць у Вас план на зімовыя канікулы? Зразумела! Глядзі-ТУТ!

15.12.2014г.

13 снежня у школе прйшоў Дзень здароўя “Я – гімнаст”, у якім удзельнічалі вучні 1-11 класаў. Навучэнчы дэманстравалі свае ўменні і навыкі ў гімнастыцы. У параўнанні з папярэднім годам многія вучні палепшылі свае дасягненні.

30.11.2014г.

29 лістапада ў школе прайшлі мерапрыемствы пад дэвізам “Скажы СНІДу – НЕ!”, якія праводзіў педагог сацыяльны разам з класнымі кіраўнікамі. Вучні пачаткавых класаў удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў. З вучнямі сярэдніх і старэйшых класаў праводзіліся трэнінгі, бяседы, класныя гадзіны.

З 03 па 06 снежня ў нашай школе праходзіць акцыя "Добры горад", якая прымеркавана да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь.Свае пажаданні і "сэрцайкі" навучэнцы дораць дзецям-інвалідам. Акцыя прайшла па ўсяму аграгарадку Скірмантава.

27.11.2014г.

Цудоўнае марознае надвор’е кліча аматараў канькоў на лёд. Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры вучні школы зноў з вялікім задавальненнем гуляюць у хакей, вучацца або ўспамінаюць як правільна катацца на каньках

Віншуем вучня 9 класа Каваленка Дзмітрыя , які заняў трэцяе месца (Дыплом ІІ ступені) ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы( настаўнік Дубіна М.В.). Вынікі ўдзелу па астатніх прадметах вы можаце паглядзець ТУТ

16.11.2014г.

15 лістапада ў нашай навучальнай установе адбылася спартландыя “Свістаць усіх наверх!” паміж камандамі нашага вучэбна-педагагічнага комплекса і “Путчынскага вучэбна-педагагічнага комплекса яслі-сад-пачатковая школа”. Спаборніцтвы праходзілі весела і цікава. Больш за ўсіх хваляваліся…бацькі, якія таксама удзельнічалі ў спаборніцтвах. Кожная каманда набрала роўную колькасць балаў. Пасля спартландыі дзеці і дарослыя пілі гарбату з прысмакамі.

18.10.2014г.

У суботу 18 кастрычніка прайшла інтэлектуальная гульня “Брэйн-рынг”, прысвечаная Дню маці. Каманды адказвалі на пытанні па наступных тэмах: “Мамы”, “Дзеці”, “Сям’я”. Усе каманды набралі роўную колькасць балаў і атрымалі салодкія прызы.

11.10.2014г.

11 кастрычніка 2014 года прайшоў Дзень здароўя. “Усім класам – у паход” адправіліся вучні школы. Падарожжы вакол роднай вёскі заўсёды падабаюцца як старэйшым, так і маленькім вучням нашай школы.

06.10.2014г.

У суботу, 6 верасня 2014 года, калі ўся краіна адзначала Дзень беларускага пісьменства, вучні школы падарожнічалі па сцежках роднай мовы. “Калодзеж мудрасці” – адзін з пунктаў падарожжа. Каманды ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі.

04.10.2014г.

Напярэдадні Дня настаўніка, 4 кастрычніка 2014 года, вучні школы павіншавалі са святам не толькі тых настаўнікаў, якія працуюць у школе, але і тых настаўнікаў, якія вучылі некалі іх бацькоў.

27.09.2014г.

27 верасня 2014 года вучні 8 і 9 класаў наведалі тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску. “Жывая класіка”, а таксама візітоўка тэатра – спектакль “Паўлінка” вельмі падабаўся ўсім гледачам нашай школы. Падабалася ўсё: артысты, касцюмы, дэкарацыі.

20.09.2014г.

20 верасня 2014 года вучні 6 класа разам з класным кіраўніком адправіліся ў паход. Яны наведалі наваколле Скірмантава. Паход выхаднога дня – гэта добры настрой, сяброўства, яскравыя ўсмешкі.

13.09.2014г.

Піянерская дружына “Світанак” папоўнілася! Віншуем вучняў 5 класа. Жадаем поспехаў у вучобе, новых творчых спраў і дасягненняў.

13.09.2014г.

Піянерскія старты ў гонар 24-гадавіны БРПА

Расклад урокаў 2014/2015 навучальнага года-ТУТ!

03.09.2014

Пра арганізацыю сілкавання-ТУТ!

03.09.2014

Структура новага навучальнага 2014/2015 года-ТУТ!

25.08.2014

Выбяры заняткі па інтарэсах. Гурткі і факультатывы.-ТУТ!

Глядзі навіны па прафарыентацыі-ТУТ!

23.08.2014

Пра акцыю"СТОП-СПАЙС!" можна даведаццаТУТ!


Турнір футбалістаў і
валейбалістаў

Турыстычная эстафета

Паход малодшых класаў
«г.Дзяржынская – вайсковая часць у в.Якуты»
Паважаныя выпускнікі!
Калі вы яшчэ не вырашылі, куды жадаеце паступаць пасля выпускных іспытаў, то гэта інфармацыя для вас.
Зайдзіце па спасылках
http://www.kursach.com або http://kudapostupat.by/exsearch
Гэта сайты, на якіх размешчаныя карысныя звесткі аб ПТВ, ССНУ, ВНУ Рэспублікі Беларусь:
  • месцазнаходжанне вучэбных устаноў
  • пералікі спецыяльнасцяў
  • правілы прыёму і г.д.
Інфармацыю па прафесійнай арыентацыі можаце знайсці на старонцы сайта вучням
Рэкамендаваныя кнігі для чытання па рускай і беларускай літаратуры на лета можаце знайсці на старонцы сайта бібліятэка


Вучні звярніце ўвагу на новую старонку сайта дыстанцыйна. Там вы знойдзеце матэрыялы і тэсты па інфарматыцы. Выконвайце заданні і атрымлівайце выдатныя адзнакі.
E - mail : skirmuntovo @ schoolnet
тэлефон 3-06-64 3-06-04
Адрас школы:
Беларусь, Мінская вобл., Дзяржынскі р-н.
в.Скірмантава , вул.Школьная 1