/images/schoolnet_logo.gif

Дзержинская региональная

образовательная сеть

Управление по образованию,
спорту и туризму
Учебно-методический
кабинет
Виртуальные музеи
учреждений образования
Учреждения образования,
спорта и туризма
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Наша почта


ВХОД

Творчы партрэт выпускніка 2018 года

У гэтым годзе дзяржаўную ўстанову адукацыі «Гімназія № 1 г.Дзяржынска» заканчваюць 42 выпускнікі – мэтанакіраваныя, творчыя, ініцыятыўныя маладыя людзі, актыўныя ўдзельнікі раённых, абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, акцый, конкурсаў, спаборніцтваў. Акуліч Максім – неаднакратны пераможца конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў Мінскай вобласці, пераможца абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурсу «ТэхнаІнтэлект», пераможца Міжнароднай адкрытай Маскоўскай канферэнцыі «Патэнцыял». Светлакоў Уладзіслаў – пераможца міжнароднага Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу, Міжнароднай адкрытай Маскоўскай канферэнцыі «Патэнцыял», рэспубліканскага конкурсу па энергаэфектыўнасці «Энергамарафон». Шумская Паліна – шматразовая пераможца міжнароднага Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу, Міжнароднай маладзёжнай канферэнцыі «Научные стремления», рэспубліканскага і абласнога этапаў конкурсу работ даследчага характару, пераможца абласнога этапу конкурсу «ТэхнаІнтэлект». Хромчанкава Наталля – неаднакратная пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве, а ў 2017 годзе – пераможца і трэцяга (абласнога) этапу, пераможца міжнароднай канферэнцыі «Моладзь і інаватыка». Клокава Марыя і Карніцкая Карына – пастаянныя лідары другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове, тройчы заваявалі перамогу на абласным этапе алімпіяды, двойчы – на заключным этапе алімпіяды. Варэнік Аляксандра і Якімовіч Аляксандра – пераможцы другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове. Лукашэвіч Арына – пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве. Лебядзеўскі Аляксандр – пераможца другога і трэцяга этапаў рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі. Даўгала Вікторыя – пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, пераможца трэцяга этапу ў 2017/2018 навучальным годзе. Навумік Павел – пераможца пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы. Меляшкевіч Паліна з’яўляецца пераможцай другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры. Тарасенка Кацярына – пераможца другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Пашкевіч Сяргей – шматразовы пераможца абласных спартыўных спаборніцтваў па зімнім мнагабор’і «Абаронца Айчыны», «Здароўе», летніх абласных спаборніцтваў «Абаронца Айчыны». «Не изменять друзьям, себе, / И устоять в любой борьбе»//, – жадае класны кіраўнік Ірына Барысаўна Зубовіч.

Сярод вучняў дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска» трое пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды: Хмара Вадзім – уладальнік дыплома ІІ ступені па матэматыцы, Гармаза Аляксандра – дыплома ІІІ ступені па матэматыцы, Бахта Раман – дыплома ІІІ ступені па англійскай мове. У трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды дыпломам I ступені па матэматыцы ўзнагароджаны Мазго Глеб, дыпломам ІІІ ступені па англійскай мове – Гармаза Паліна. У даследчай дзейнасці змаглі рэалізаваць сябе Дзідзюля Ганна і Зіневіч Анастасія: дыплом II ступені ў секцыі «Фізіка» ў конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, дыплом III ступені ў XXII Рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў у секцыі «Фізіка». Слінка Канстанцін – лаўрэат абласнога этапу Рэспубліканскага воднага конкурсу даследчых праектаў, удастоены дыплома III ступені ў секцыі «Біялогія» ў конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў устаноў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, дыплома I ступені ў секцыі

«Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне» ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі «ТэхнаІнтэлект», дыплома I ступені ў заключным этапе III Адкрытай алімпіяды навучэнцаў «Шаг к инновациям» БНТУ, дыплома II ступені ў алімпіядзе БДУІР па інфарматыцы і інфармацыйных тэхналогіях для вучняў Х-ХІ класаў. Пераможцамі районнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сталі: Крывіцкая Ганна (дыплом II ступені), Кулікоўская Аліна (дыплом II ступені). Гімназія ганарыцца творчымі перамогамі і дыпломамі 

Маеўскай Алесі, Чмара Эльвіры, Чарнагурскай Юліі ў Нацыянальным конкурсе «Вышыня» і ў Міждународным конкурсе «Новыя вяршыні», дыпломам Чарнагурскай Юліі ў V Адкрытым абласным дзіцячым конкурсе беларускай музыкі імя С. Манюшкі.

Выпускнікі гімназіі двойчы сталі пераможцамі раённага брэндавага праекта «Баль! Баль! Баль!». Гэта – Гармаза Паліна, Сіман Дар’я, Меляшкевіч Раман. Важкі ўклад у жыццё  гімназіі і раёна ўнеслі музыкі групы «Рэспект» Захараў Канстанцін, Лойка Ян, Бахта Раман, Склема Мікалай,  Шурко Ян, удзельнікі ўзорнага аркестра народных інструментаў Кулікоўская Аліна і Арыновіч Марына. Актыўныя лідары самакіравання Кундалёва Ганна – 

галоўны магістр гімназіі, Дзідзюля Ганна, Зіневіч Анастасія, Меляшкевіч Раман, Вайцяхоўскі Уладзіслаў, Шабуня Таццяна, Склема Мікалай, Лойка Ян, Крывіцкая Ганна, Бабраўніцкая Эльнара, Навіцкая Крысціна, Умецкая Аліна, Місарэвіч Ілона, Серая Анастасія, Скарабагатая Нэллі, Голуб Кацярына, Дзядзюля Паліна, Дубоўская Кацярына. У ліку найлепшых спартсменаў – Корбут Барыс, Зіневіч Анастасія, Гапановіч Яўгеній, Меляшкевіч Раман, Баравікоў Міхаіл, Дзешчыц Уладзіслаў, Мазго Глеб, Наважэніна Аляксандра, Нычкоў Яўгеній, Пашкевіч Эльвіра.

Выпускнікоў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2      г. Дзяржынска» аб’ядноўвае мэтанакіраванасць, моцнае сяброўства, працалюбства і жыццярадаснасць. Калечыц Марыя і Прыстром Юлія – актыўныя ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці, дыпламанткі разнастайных конкурсаў выканальніцкага майстэрства. Скварчэўскі Ян – чэмпіён, уладальнік Кубка Мінской вобласці па футболе ў складзе каманды «Лівадзія- Юні». Нязменны старшыня спартыўнай камісіі вучнёўскага савета школы, адказны і надзейны Лойка Вадзім. Гонар спартыўнай і турыстычнай каманды школы – Андрасовіч Наталля. Творчы і крэатыўны, пераможца міжнародных конкурсаў малюнка ў Японіі і Польшчы, прызёр абласнога конкурсу «Лепшы валанцёр» Рабцаў Данііл. Разам яны – вартыя прадстаўнікі школы з багатымі традыцыямі, гатовыя рэалізаваць сябе ў разнастайных сферах дзейнасці роднага раёна.

Выпускнікі 11-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска» – гэта дружны калектыў яркіх, таленавітых, амбіцыйных юнакоў і дзяўчат. Аптымізм, інтэлект і юнацкі задор гарманічна спалучаюцца ў кожным з іх з сур’ёзнасцю, мэтанакіраванасцю і жаданнем дабівацца поспеху. Выпускнікі з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і дыпламантамі раённых, абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, удзельнікамі творчых і спартыўных спаборніцтваў. Злобін Раман 

– дыпламант рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаІнтэлект», рэспубліканскага навукова-інжынернага конкурсу «BelSef», рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па інфарматыцы, пераможца адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Штучны інтэлект і нейронныя сеткі», міжнароднай навуковай маладзёжнай канферэнцыі «Научные стремления-2016», дыпламант і пераможца прадметных алімпіяд па інфарматыцы, пераможца чэмпіянату БДУІР па праграмаванні, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Адашкевіч Арцём – пераможца міжнарожнага конкурсу «Матэматыка і праектаванне» ў г. Маскве, дыпламант рэспубліканскага навукова-тэхнічнага конкурсу «ТэхнаІнтэлект», пераможца адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Штучны інтэлект і нейронныя сеткі», стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Бакуновіч Дзмітрый – дыпламант прадметных алімпіяд па геаграфіі і фізіцы, рэспубліканскага навукова-інжынернага конкурсу «BelSef», пераможца адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Штучны інтэлект і нейронныя сеткі». Варакса Максім – трэнер і валанцёр у лабараторыі робататэхнікі, пераможца рэспубліканскага конкурсу «JuniorSkills», дыпламант рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаІнтэлект», рэспубліканскага конкурсу па сістэмным адміністраванні «HiTech». Базелюк Валерыя – выдатніца вучобы, пераможца раённых і абласных этапаў алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, бяззменны кіраўнік школьнай бізнес-кампаніі «Родник». Дубікоўская Святлана – менеджар школьнай бізнес-кампаніі, лідар усіх спартыўных мерапрыемстваў школы. Тумароў Мікіта – інтэлектуал, экскурсавод школьнага музея «Гарады-героі», пераможца раённых этапаў алімпіяды па гісторыі і біялогіі. Каманда экскурсаводаў рэсурснага цэнтра па энергазберажэнні «EnergySchool» – Смоўж Цімафей, Пісарэвіч Васіліна, Галабурда Анастасія, Грыгаркевіч

 Максім, Таўстуха Данііл.

39 выпускнікоў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Фаніпаля» – матываваныя юнакі і дзяўчаты, якія валодаюць не толькі выдатнымі ведамі, але і кампетэнцыямі, неабходнымі для паспяховай сацыялізацыі. Яны крытычна мысляць, гатовыя да супрацоўніцтва і камунікацыі, паважаюць законы, справядлівасць, разумеюць каштоўнасць асобы, грамадства, чалавецтва,  любяць сваю сям’ю, свой народ, культуру, сацыяльна адказныя маладыя людзі. Бухта Вольга –- неаднакратная пераможца алімпіяд па рускай мове і літаратуры, удзельніца

 раённага этапу конкурсу «Вучань года-2017», дыпламант абласной алімпіяды Саюзнай дзяржавы «Расія і 

Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства», пастаянная ўдзельніца раённага літаратурнага балю. Вольга цудоўна спявае і танцуе. Какошка Ксенія – мэтанакіраваная, ініцыятыўная, актыўная выпускніца. Ксенія з’яўляецца дыпламантам алімпіяды па фінансавай граматнасці, шматразовай пераможцай у  абласных і раённых спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні, дыпламантам алімпіяды па біялогіі. Есіповіч Аліна – інтэлігентная, добразычлівая,  адказная. Пераможца раённаг этапу конкурсу «Залатое пяро “Белай Русі”», пастаянная ўдзельніца раённага конкурсу «Баль! Баль! Баль!», пераможца абласнога конкурсу на лепшы малюнак помніка гісторыка-культурнай спадчыны ў рамках Года малой радзімы, а таксама пераможца міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу прэзентацый турыстычных маршрутаў «Падарожжа па родным краі».  Адашкевіч Вікторыя – сціплая, разважлівая, дыпламант раённай алімпіяды па біялогіі, будучая студэнта медыцынскага ўніверсітэта. Бародзіч Станіслаў – нязменны памочнік па IT-тэхналогіях. Станіслаў з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў IT-візітоўкі гімназіі г. Фаніпаля. Кулікоўскі Яўгеній – дыпламант раённых спаборніцтваў па шматбор’і, удзельнік рэспубліканскага мерапрыемства «Забег адважных-2018», прысвечанага Дню Перамогі, пастаянны ўдзельнік і намінант фестывалю «Баль! Баль! Баль!». Гаўрык Андрэй – мэтанакіраваны і працалюбівы, займаецца футболам, уладальнік дыплома ІІІ ступені ў рэспубліканскай дыстанцыйнай алімпіядзе па матэматыцы. Герасімовіч Васілій – мнагакратны чэмпіён раёна і вобласці па плаванні, чэмпіён Мінскай вобласці па брэйн-рынгу, уладальнік дыплома І ступені па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, прызёр абласных і рэспубліканскіх фестываляў і турніраў па інтэлектуальных гульнях. Дроцык Святлана ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ў раённым этапе конкурсу работ даследчага характару, дыпломам ІІ ступені, дыпломам ІІІ ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, адзначана дыпломам «За лепшую жаночую ролю» ў 

конкурсе «Баль! Баль! Баль!». Зібераў Міхаіл – прызёр раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, уладальнік дыплома І ступені абласнога дзіцячага конкурсу беларускай і польскай музыкі імя С. Манюшкі ў намінацыі «Вакал», диплома ў катэгорыі «Старт» І Нацыянальнага конкурсу мастацтваў у         г. Магілёве, дыплома ІІІ ступені ў конкурсе «Крутагорская вясёлка», чэмпіён Мінскай вобласці па брэйн-рынгу, прызёр абласных і рэспубліканскіх фестываляў і турніраў па інтэлектуальных гульнях.
 Круглік Ягор – добразычлівы і пунктуальны, мае дыплом ІІ ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, дыплом ІІІ ступені – па фізіцы, удзельнік раённых і абласных спаборніцтваў па футболе.
Кайгародаў Ілья – уладальнік дыплома ІІ ступені па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы, мэтанакіраваны і працавіты.
Казлоўскі Вячаслаў упэўнена ідзе да сваёй мэты, дыпламант абласной навукова-практычнай канферэнцыі па фізіцы, удзельнік літаратурнага балю.
Раманоўскі Кірыл – неаднакратны дыпламант раённых і абласных спаборніцтвах па шахматах і плаванні, узнагароджаны дыпломамі ІІ і ІІІ ступені па матэматыцы і геаграфіі ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды,  уладальнік дыплома ІІІ ступені ў рэспубліканскай дыстанцыйнай алімпіядзе па матэматыцы.Цішкова Кацярына – дысцыплінаваная і адказная, узнагароджана дыпломам ІІ ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, удзельніца літаратурнага балю.
Чумасава Дзявора – энергічная, камунікабельная, працалюбівая, уладальніца дыпломаў ІІ і ІІІ ступені другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве. Хацько Дзмітрый – спартыўны і адказны юнак, актыўны ўдзельнік раённых і абласных спаборніцтваў па валейболе і баскетболе, уладальнік дыплома ІІ ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і дыплома ІІ ступені ў раённым этапе прававога турніру.
Шэлег Антон – абаяльны і спартыўны. Мае дыпломы І і ІІ ступені раённых і абласных спаборніцтваў па шматбор’і і турызме, уладальнік дыпломаў ІІ і ІІІ ступені ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы і хіміі.
Ярыжанец Арцём – сціплы і добразычлівы, уладальнік дыпломаў ІІ і ІІІ ступені другога этапу рэспубліканскага этапу па грамадазнаўстве, узнагароджаны дыпломам ІІ ступені за ўдзел у конкурсе работ даследчага характару па грамадазнаўстве.

Выпускнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля». Сярод іх ёсць пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў, спевакі, спартсмены і проста цудоўныя людзі. Рэут Марыя і Гарэлік Юлія – выдатніцы вучобы, салісткі ўзорнага танцавальнага ансамбля «Солнечные лучики» і вакальнага ансамбля «Равеснікі», дыпламанткі раённага конкурсу «Баль! Баль! Баль!». Дыпламанткі рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў – Аліна і Паліна Грудзько. Іваноў Мікіта – кандыдат у майстры спорту па судамадэляванні, уладальнік разнастайных тытулаў і ўзнагарод па судамадэляванні. Гаршунова Вікторыя – выдатніца, актывістка і  ўладальніца  звыш 40 дыпломаў і тытулаў у разнастаўных конкурсах і алімпіядах. Спартсмены школы – Лагунова Анастасія – майстар спорту па водных лыжах, Васілік Аляксей, Гацко Аляксей, Карабкоў Даніла – неаднакратныя пераможцы прэстыжных спартыўных спаборніцтваў. Выдатныя вакальныя здольнасці на ўзроўні школы і раёна

 прадэманстравалі Затыка Ульяна і Ціханенка Мацвей. Сярод выпускнікоў – Макарцоў Іван – пераможца конкурсаў па тэхнічнай творчасці, конкурсаў Парка высокіх тэхналогій, фізік, матэматык. Выпускнікі школы – натхняльнікі арыгінальных ідэй і праектаў.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа» ганарыцца сваімі выпускнікамі. Будгусаім Уладзіслава – удзельніца прадметных алімпіяд, тактоўная і сціплая. Гурыновіч Карына – абаяльная, старанная, адказная. Лунгу Вера – актыўная, творчая, цэніць сяброўства, заўсёды гатова прыйсці на дапамогу. Выдатныя спартсмены – Дарашкевіч Анжэла, Чыгорскі Уладзіслаў. Сур’ёзна захапляецца футболам Зубкевіч Андрэй. Творчыя, крэатыўныя, жыццярасныя, лідары ў класе і школе – Каляда Арцём, Мацкевіч Раман, Ліпень Сяргей, Страха Аляксандра. Старанны, адказны да вучобы Каханскі Ілья. Іграннем на гітары займаецца Кудзін Аляксей. Мэтанакіраванасць – адна з самых важных рысаў характару Дзегцяровай Паліны.

Выпускнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа» гатовы сваім талентам і працай удасканальваць сваю малую радзіму, жыццё родных і блізкіх. Жыццярадасныя, самастойныя, творчыя ўдзельнікі вучнёўскага самакіравання і валанцёрскага праекта «Расцём разам» – варты ўзор для пераймання. Радуюць спартыўнымі поспехамі і працоўнымі дасягненнямі на базе шэфскага прадпрыемства ААТ «Крутагор’е-Петкавічы» Голуб Дзмітрый і Шавель Георгій.  Установа ганарыцца спартыўным і музычным талентамі Крыловіча  Мікіты, неаднаразовага пераможцы раённых творчых конкурсаў. Эрудзіраваны і мэтанакіраваны Лебядзеўскі Ягор, другога і ўдзельнік трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Адказны і актыўны Марцінкевіч Андрэй, ініцыятар працоўных акцый «Помнік», «Аграгарадку Петкавічы – наш клопат». Заслужыў поспехаў Баркоўскі Алег, які ўпэўнена ставіць перад сабой мэту і настойліва ідзе да яе. Асаблівыя надзеі ўстанова звязвае з выпускніцамі, якія бачаць сябе настаўнікамі, – вучаніцамі міжшкольнага педагагічнага класа Голуб Вольгай  і Шабека Анастасіяй, актывістамі вучнёўскай бізнес-кампаніі «БелАрт».

Развітваецца са школай дружны, творчы, вясёлы, спартыўны клас дзяржаўнай установы адукацыі «Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа». Ярмоленка Канстанцін – «Вучань года-2017», неаднаразова атрымліваў дыпломы раённага этапу алімпіяд па інфарматыцы і замежнай мове. У 2017 годзе Канстанцін атрымаў дыплом абласнога конкурсу «Пазнаем Беларусь разам». Кісялевіч Вікторыя не адзін раз была ўзнагароджана дыпломамі ў раённым этапе прадметных алімпіяд па хіміі. Вікторыя паказвала высокія вынікі на спартыўных раённых і абласных спаборніцтвах. Сарафіновіч Вадзім  з ранняга дзяцінства імкнецца займацца творчасцю. Як вынік – удзел у абласным этапе конкурсу «Майскі фэст», дыпламант раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!”. Рудовіч Вольга –мэтанакіраваны чалавек. Яна паспяхова выступала ў якасці аўтара сцэнарыяў, вядучай школьных святаў. У 2018 годзе Вольга стала дыпламантам раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!”. Прасмыцкі Вадзім – абаяльны, адказны, працавіты юнак. У 2018 годзе Вадзім атрымаў дыплом у алімпіядзе па працоўным навучанні, прадстаўляў пярвічную арганізацыю БРСМ у Дзіцячым раённым парламенце. Чупрыкава Ксенія – сур’ёзная і рамантычная дзяўчына. Сваю будучыню яна марыць звязаць з творчасцю ў галіне дызайну. Залатар Віталь – актыўны ўдзельнік раённых спартыўных спаборніцтваў, раённага конкурсу “Баль! Баль! Баль!”, прадметных алімпіяд. Санюк Любоў – добразычлівая, ветлівая, сур’ёзная дзяўчына. Актыўна ўдзельнічае ў творчых выступленнях на школьных мерапрыемствах, прымала ўдзел у раённым конкурсе “Баль! Баль! Баль!”. Дзяменцьеў Іван – абаяльны, спартыўны хлопец. Спартыўныя гульні, тэатралізаваныя пастаноўкі, ансамбль гітарыстаў – інтарэсы і захапленні самыя разнастайныя.

Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Негарэльская сярэдняя школа № 1» у гэтым годзе заканчваюць 22 выпускнікі. Гэта – мэтанакіраваныя, ініцыятыўныя, творчыя, энергечныя юнакі і дзяўчаты. Яны актыўныя ўдзельнікі школьных мерапрыемстваў, маладзёжных акцый. У выпускнікоў нямала перамог у  інтэлектуальнай, творчай, спартыўнай, працоўнай дзейнасці. Астапковіч Дзіяна  – выдатнік вучобы, пераможца другога этапу, дыпламант III этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Грамадазнаўства»,  дыпламант  раённага этапу алімпіяды па рускай мове і літаратуры, дыпламант  раённага фестывалю ваенна-патрыятычнай і афганскай песні. Качэрга Маргарыта – выдатнік вучобы, неаднакратны ўдзельнік і дыпламант раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Рэпіна Лізавета    выдатнік вучобы, дыпламант раённага краязнаўчага турніру «Мая Дзяржыншчына – мой гонар». Мялешка Георгій – неаднаразовы дыпламант раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Геаграфія». Фролкіна Яўлалія – актыўны ўдзельнік творчых музычных конкурсаў, неаднакратны дыпламант краязнаўчай алімпіяды, дыпламант раённага этапу конкурсу работ даследчага характару ў секцыі «Англійская мова», пераможца конкурсу «Вучань года – 2017». Мамедава Дзіяна – неаднакратны дыпламант алімпіяды па эканоміцы і фінансавай граматнасці. Палтаўцаў Канстанцін – пастаянны  ўдзельнік і дыпламант раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Геаграфія», пераможца конкурсу «Дарожны следапыт» у намінацыі «Эрудыт». Траццяк Юлія – выдатнік вучобы, пераможца мастацкіх, творчых конкурсаў раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Ярашэвіч Таццяна – выдтнік вучобы, неаднакратны ўдзельнік і дыпламант раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Фізіка», дыпламант конкурсу «Школа бяспекі-2018», актыўны ўдзельнік творчых конкурсаў. Карабейка Дзмітрый, Зайцаў Аляксей – удзельнікі раённых спаборніцтваў па мнагабор’і «Абаронца Айчыны», Гулецкая Валерыя – удзельнік абласных спаборніцтваў па мнагабор’і «Здароўе». Маленка Яніна, Малашка Дзіяна, Мамедава Дзіяна, Плакса Анастасія, Сакалоўская Дзіяна, Мамантаў Ілья, Гвоздзік Аляксандр, Алейнік Дар’я, Пятрова Марыя, Пракурат Ягор – самыя творчыя, артыстычныя, ініцыятыўныя ўдзельнікі школьных мерапрыемстваў.

Кожны з выпускнікоў дзяржаўнай установы адукацыі «Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» – па-свойму ўнікальны, таленавіты, мэтанакіраваны, імкнецца быць гаспадаром сваёй справы. Гэтых дарослых дзяцей нельга не заўважыць. Адуцкевіч Таццяна – натура рамантычная. Будучае жыццё плануе звязаць з народнай творчасцю, праслаўляць родную путчынскую зямлю. Літасаў Ілья – пастаянны ўдзельнік раённай краязнаўчай алімпіяды, алімпіяды па фінансавай граматнасці, розных інтэлектуальных конкурсаў, захапляецца сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Кацапаў Данііл – адзін з лепшых спартсменаў школы, актыўны ўдзельнік школьных мерапрыемстваў, неаднаразовы дыпламант раённага конкурсу «Баль! Баль! Баль!» і будучы абаронца нашай Радзімы. Мацюшэнка Дзіяна – добрая, спагадлівая, сціплая, марыць у будучым стаць псіхолагам. Мачкалян Давід, па ўласным прызнанні, адрозніваецца вясёлым норавам, дабрынёй і творчымі талентамі. Меляшкевіч Вікторыя – лідар вучнёўскага самакіравання, член ДРП, неаднаразова прымала ўдзел у акцыях і мерапрыемствах, арганізаваных БРСМ, дыпламант раённай алімпіяды па краязнаўстве, пастаянны ўдзельнік раённых алімпіяд па гісторыі, выдатны экскурсаовд школьнага музея, экскурсіі вядзе як на беларускай, так і на англійскай мове. «Заўсёды, паўсюль, усюды хачу, магу і буду», – такі дэвіз пасадзейнічаў таму, што Вікторыя стала вучаніцай 2017 года Дзяржынскага раёна. Рабухін Мікіта – вельмі абавязковы і сціплы, у вольны час любіць іграць на гітары, слухаць музыку і вывучаць фізіку. Рамановіч Рэната – таварыская, жыццярадасная, моцна любіць чытаць. Сарнацкі Яўген – самы спрытны і спартыўны, заўсёды гатовы абараніць гонар сваёй школы на спаборніцтвах, пастаянны ўдзельнік раённага конкурсу «Баль! Баль! Баль!». Філько Аляксандр – добры, прыстойны чалавек, знаўца дакладных навук.

Творчыя і актыўныя, дапытлівыя і крэатыўныя выпускнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Данілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа». Сярод іх: уладальніца залатога медаля, дыпламант раённай алімпіяды па замежнай мове Навіцкая Дар’я, абаяльны і таленавіты юнак, пераможца раённай алімпіяды па працоўным навучанні, удзельнік абласной алімпіяды Белаш Дзмітрый, сур’ёзны і адказны дыпламант не адной раённай алімпіяды па хіміі Ліннік Уладзіслаў, пастаянныя ўдзельнікі раённых і  школьных конкурсаў Фінская Кацярына, Мізюра Дар’я, Баўгіра Вікторыя. Жадаем ім выбраць правільны шлях у жыцці, не згубіцца ў мітуслівай плыні часу, быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Выпускнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Станькаўская сярэдняя школа імя М. Казея» – гэта выдатнікі вучобы і дыпламанты алімпіяд Фалевіч Кацярына і Лаўрыновіч Анастасія, удзельніца рэспубліканскіх алімпіяд Аляксандрава Аляксандра, кіраўнік школьнай бінес-кампаніі «Станькава- ТУР» Галавашына Ганна. Каспяровіч Арцём, Безмен Ілья і Федаценкава Лізавета – пастаянныя ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў. Працалюбівая і гаспадарлівая Кротава Аляксандра. Аляксандрава Аляксандра прыгожа малюе.  Вельмі радаваліся сённяшнія выпускнікі, калі атрымлівалі добрыя адзнакі. Яны мараць стаць інжынерамі і юрыстамі, настаўнікамі і ўрачамі, мараць аб надзейнай рабоце ў будучым і аб моцнай сям’і, мараць кожны год прыходзіць  на вечары сустрэчы. Настаўнікі і бацькі могуць ганарыцца выпускнікамі, ганарыцца лёсамі, у якіх яшчэ ўсё наперадзе.

У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Матэрыялы прадастаўлены ўстановамі  адукацыі раёна




Нет комментариев



Добавить комментарий

Календарь
 
     Пн   Вт   Ср   Чт  Пт Сб Вс

Облако меток
15 лет брсм 2018 год «дорога в будущее» аттестация брпо виртуальный музей выставки день знаний 2017 для любимой мамы документы дошкольное образование единый день информирования здоровье имп инновации информатизация каникулы компетентностный подход конкурсы лето мероприятия методические рекомендации методический совет минской области - 80 лет мудрые мысли нормативная документация облачные технологии обсуждения общественные организации оздоровление олимпиада опросы открытый диалог планы повышение квалификации проекты профессиональные мероприятия профориентация разное рмо гео 2018 семинары сертификация события творческие группы температура воздуха умк урок форум цитаты шахматы эксперимент ярмарка
Powered by...
Linux
Apache
FPC

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно