6 верасня споўнілася 15 гадоў з дня ўтварэння грамадскай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Гэта арганізацыя для тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, а імкнецца прыкласці ўсе намаганні, выкарыстаць свае магчымасці і здольнасці для таго, каб зрабіць жыццё цікавым, яркім, напоўніць яго сэнсам не толькі для сябе, але і сваіх аднагодкаў, сяброў, аднакласнікаў.
У гэты дзень актывісты Станькаўскай сярэдняй школе імя М.Казея арганізавалі правядзенне шэрагу мерапрыемстваў: адкрыты мікрафон “Крок у будучыню”, акцыю “Я люблю БРСМ”, агітавалі ўступаць у рады грамадскай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.