/images/schoolnet_logo.gif

Дзержинская региональная

образовательная сеть

Управление по образованию,
спорту и туризму
Учебно-методический
кабинет
Виртуальные музеи
учреждений образования
Учреждения образования,
спорта и туризма
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Наша почта


ВХОД

Заданні VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіяды “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”

Заданні

VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіяды
“Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”

 

1. Хто і калі адкрыў першую школу ў Койданаве? Якую ролю адыграў гэты чалавек у развіцці адукацыі ў мястэчку?

(Януш Радзівіл II у пачатку XVII стагоддзя. Школа была адкрыта пры Кальвінскім зборы. Найбольш адароных юнакоў ён пасылаў вучыцца за мяжу).

2. Ці меў Койданаў уласны герб у XVII-XVIII стст? Выкажыце меркаванні па гэтаму пытанню.

(Не меў. Аргументы:

1.Герб дараваўся каралеўская граматай толькі населеннаму пункту, які меў статус горада. Койданаў да 1932 года лічыўся мястэчкам.

2.Герб прысвойваўся гораду пры наяўнасці Магдэбурскага права. Але дакументальных звестак пра Магдэбургскае права ў Койданове няма.

3.Прывілей на валоданне ўласным гербам падпісваўся каралём толькі ў выпадку, калі населены пункт з’яўляўся цэнтрам адміністрацыйнай адзінкі – графства або княства. Ні тым, ні другім Койданаў у гэты час не лічыўся.

У мястэчку карысталіся родавым гербам уладальніка Койданава.)

3. Якія пасады пры двары польскага караля Уладзіслава IV Вазы займаў Януш Радзвіл II?

(Падкаморый, гетман польны літоўскі, гетман вялікі літоўскі).

4. У самым пачатку старых (панскіх) могілак у вёсцы Дзягільна, у засені здзічалага хмызняку, стаіць сціплы помнік. На пліце лацінкай выбіты сцертыя ад часу літары. Але можна распазнаць надпіс: “Тэкля з Сакалоўскіх Янушкевічава”. Ніжэй – гады жыцця: 1778-1860. Хто яна, гэтая жанчына?

(Маці Адольфа Янушкевіча, сібірскага вязня, знакамітага вучонага-этнографа, даследчыка казахскага этнасу. Яе маці была сваячніцай Тадэвуша Касцюшкі. Муж Тэклі таксама ўдзельнічаў у паўстанні 1794 года. Пасля яго паражэння перайшоў на службу да нясвіжскіх Радзівілаў.У 1821 годзе сям’я набыла ўласны маёнтак у Дзягільна. Увесь цяжар пра гаспадарку і выхаванне дзяцей узяла на сябе гаспадыня маёнтка Тэкля Янушкевіч).

5. Прычыны “Хатняй вайны” у ВКЛ? Яе вынікі?

(Барацьба за ўладу паміж буйнымі магнацкімі родамі. Адной з прычын стаў узброенны канфлікт паміж магнацкімі родамі Сапегаў і нясвіжскіх Радзівілаў ў канцы XVII ст. за права наследвання “нойбургскімі маёнткамі”. Перамаглі Радзівілы, Сапегі адракліся ад прэтэнзій на “нойбургскія маёнткі”.)

6. Калі “нойбургскія маёнткі” зноў вярнуліся ў склад Рэчы Паспалітай?

(З 1744 года нясвіжскі князь Геранім Фларыян Радзівіл заплаціў 230 тысяч дукатаў курфюрсту-пфальцграфу Рэйнскаму Карлу Тэадору, мужу Лізаветы Аўгусты, і 1млн. злотых – прускаму каралю Фрыдрыху II).

7. Бронзавы помнік якой гістарычнай асобы павінен быў заняць месца ў цэнтры Слуцка ў XVIII cтагоддзі? Чаму гэта не адбылося?

(Гераніму Фларыяну Радзівілу, які павінен сядзець на кані у каралеўскім абліччы. Але Радзівіл пачаў чапляцца да мастака, аддаючы яму недарэчныя загады, і майстар проста ўцёк ад самадура, пакінуўшы запіску, дзе непрыстойна адазваўся пра здольнасці гаспадара).

8. Хто з Радзівілаў атрымаў мянушку “Рыбанька”, а хто “Люты” і за што?

(Міхал Радзівіл атрымаў мянушку “Рыбанька” за тое, што так ласкава называў жанчын, а Геранім за свае дзікунскія выхадкі і адносіны да супрацьлеглага полу ўвайшоў у гісторыю як “Люты”).

9. Ці зрабіў нешта вартае для Койданава Геранім Фларыян Радзівіл? Што гэта быў за чалавек?

(Не, замкнуты, жыў у Слуцку, дзе ў падзямлі была турма і ён катававў людзей, меў уласнае войска, быў вельмі ганарлівы і той жа час быў мецэнатам, які не шкадаваў грошай на мастацтва)

10. Што такое “нойбургскія маёнткі”?

(Усе спадчынныя землі і прыватнаўласніцкія населеныя пункты, сярод якіх былі Слуцк, Капыль, Любча, Койданаў, Смалявічы, Невель, Себеж. Кейданы, Біржы і іншыя, далучыліся да замежнай дзяржавы Гогенцолернаў. З 1695 года Лізавета Аўгуста, князёўна Нойбургская, стала спадчынніцай усіх ліцвінскіх латыфундый, якія ў гістарычнай літаратуры атрымалі назву “нойбургскіх маёнткаў”).

11. Назавіце імёны “нойбургскіх” прынцэс? Ці наведвалі яны свае спадчынные землі на тэрыторыі ВКЛ?

(Людвіка Караліна і Лізавета Аўгуста. Не).

12. Як было арганізавана кіраванне ў “нойбургскіх маёнтках”?

(Нойбурскія прынцэсы кіравалі з дапамогай намеснікаў, якім у пісьмовай форме дасылалі загады і цыркуляры па найбольш важных пытаннях.Усе землі аб’яднанілі ў Слуцкае і Капыльскае княствы і ім падпарадкоўліся гарадская адміністрацыя Слуцка, Капыля, Койданава. Копысі і іншых буйных населеных пунктаў у межах сваіх уладанняў. Пачынаючы з 1658 года, кіраваць гэтай “дзяржавай у дзяржаве” былі прызначаны два камісары – Казімір Клакоцкі і Уладзіслаў Гурын, якія не толькі мелі аднолькавыя паўнамоцтвы, але былі абавязаны сачыць адзін за другім, каб выключыць магчымыя злоўжыванні. Ім належыла вышэйшая распарадчая ўлада ў горадзе Слуцку і княствах. Яны складалі і вышэйшы апеляцыйны суд.)

13. Якія факты сведчаць пра тое, што жыццё ў Койданава ў час існавання “нойбургскіх маёнткаў” пачало наладжвацца? Чаму Кальвінскі збор пачаў прыходзіць у заняпад?

(У пачатку 17 ст. у Койданаве ўжо дзейнічалі абутковы, шавецкі і ткацкія цэхі. Жыццёў мястэчку паступова наладжвалася. Кальвінскі збор прыходзіў у заняпад. Стала ўзвышацца праваслаўная царква).

14. Па якому прынцыпу было арганізавана кіраванне ў Койданава ў час існавання “нойбургскіх маёнткаў”?

(Па прынцыпу самакіравання. Інвентарныя спісы таго часу сведчаць пра будаўніцтва ратушы, якая знаходзілася на цэнтральнай плошчы мястэчка, каля царквы. Узначальваў мясцовую адміністрацыю войт. Спачатку ён збіраў падаткі за судовыя справы, за рынкавы гандаль, утрыманне корчмаў і крам. Пазней яго функцыі ўскладніліся і набылі рысы вышэйшай адміністрацыйнай улады, якая распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю акругі. Войт сачыў за парадкам, адказваў за пажарную бяспеку, спраўнасць дарог і мастоў, выкананне паншчыны, талок, гвалтаў і іншых павінасцей падначаленых. Штотыднёва ён даваў справаздачы вышэйшай адміністрацыі, якая знаходзілася ў Слуцку. Пры ўступленні на пасаду войт прясягаў на вернасць пану і добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў. Жыў войт у панскім доме, які знаходзіўся на пагорку недалека ад Кальвінскага збору. З ростам насельніцтва і павялічэннем колькасці абавязкаў у войта з’явіўся памочнік – ландвойт).

15. Які прадстаўнік нясвіжскай лініі Радзівілаў быў апошнім уладальнікам Койданава? Што вы ведаеце пра яго дзяцінства?

(Дамінік Геранім Караль Радзівіл (1786-1813). Дзяцінства прайшло пад апекай Мацея Радзівіла, які быў далёкім сваяком хлопчыка, у 5 гадаў настаўнікам стаў паэт Францішак Карпінскі, які праяўляў аб хлопчыку саўпраўдны бацькоўскі клопат. Мацвея Радзвіла за ўдзел у паўстанні пад кіраўніцвам Тадэвуша Касцюшкі пазбавалі ўсіх правоў і апекуном Дамініка стаў ваявода віленскі Міхал Радзівіл. Асаблівую заклапочанасць пра лёс маладога Радзівіла праяўляў расійскі імператар Аляксандр 1, бо яго маці была далёкай сваячніцай Дамініку. У 18 гадоў ён становіцца камергерам імператара, яму перадаюць ва ўласнасць зямельныя тэрыторыі з насельніцтвам болей чым 120 тысяч душ, тым ліку і Койданава.)

18. Хто з’яўляецца прататыпам аднаго з герояў “Трох мушкецёраў” Аляксандра Дюма, які нават быў змешчаны ў Бастылію, дзе ледзь не падзяліў лёс “жалезнай маскі”. Каму ён абавязаны сваім выратаваннем?

(Багуслаў Радзівіл (1620-1669), Ганне Аўстрыйская, французскай каралеве, якая была закахана ў яго)

19. Які горад у ВКЛ называўся “бастыёнам Літвы”?

(Слуцк, бо засвоіўшы ў Галандыі асновы фартэфікацыі, Багуслаў ператварыў горад у непрыступную крэпасць)

20. Як скончылася жыццё апошняга прадстаўніка па мужчынскай лініі біржанскіх Радзівілаў?

(Пасля смерці каханай жонкі Ганны Марыі Багуслаў пачаў хварэць. Яго здароўе пачало пагаршацца. У апошнія дні 1669 года ён паехаў на паляванне. Нічога не прадвешчала бяды. Прагучалі першыя стрэлы, птушкі затрапяталі на бялюткім снезе, пакідаючы чырвоныя плямы. Гэта карціна так уразіла Багуслава, што ён выгукнуўшы імя жонкі, страціў прытомнасць. У той жа дзень яго не стала. Багуслаў не дажыў некалькі гадзін да пачатку 1670 года.

21. Аб кім ідзе размова ў гістарычным рамане Генрыка Сянкевіча “Патоп”?

Это был человек лет сорока с лишним, огромного роста, широкоплечый. Одет он был в пурпурный польский наряд, застегнутый у шеи драгоценными агрофами. Лицо у него было большое. И черты дышали спесью, важностью и силой. Это было львиное лицо воителя и в то же время гневливого владыки. Длинные обвислые усы придавали ему угрюмый вид, и все оно, крупное и сильное, было словно высечено из мрамора, тяжелыми ударами молота. Брови в эту минуту были насуплены от напряженного внимания, но легко было угадать, что если он насупит их в гневе, горе людям, горе войскам, на которые обрушится гроза.

(Януш Радзівіл II).

22. Што напісаў Генрык Сянкевіч пра апошнія часы жыцця Януша Радзівіла II ?

(Яшчэ некалькі месяцаў таму ён вёў перамовы з суседнімі каралямі, а сёння толькі шведскі капітан слухаў яго загады. Страшна сказаць, ён, Радзівіл, у апошнія хвіліны свайго жыцця быў галодны”. Януш Радзівіл пайшоў з жыцця ў росквіце сілаў, мяркуюць, што яго або атруцілі, альбо ён сам пайшоў на гэты крок, адчуваючы безвыходнасць становішча.)

23. «Местечко Койданава взяли, и которые были в том местечке польские и литовские люди, и всех тех людей легко предали и то местечко и посады все выжгли». Аб якіх падзеях ідзе размова?

(11 ліпеня 1656 года Койданава было знішчана войскамі наказнога гетмана Запарожскага войска Івана Залатарэнкі, які накіраваў казацкі карны атрад на чале з сотнікам Фёдарам Мрынсковым).

24. Якія факты сведчаць пра тое, што Януш II Радзівіл быў вельмі адукаваным чалавекам?

(Да 13-ці гадоў атрымліваў пачатковую адукацыю ў хатніх умовах, потым – у Слуцкай гімназіі, дзе правучыўся тры гады. Пасля працягваў адукацыю за мяжой. Ён жыў у Варшаве, потым у Германіі, дзе вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце. Вучобу завяршыў у Галандыі, ведаў некалькі замежных моў і свабодна на іх размаўляў. Ён шмат падарожнічаў, наведаўшы Лондан, Брусель, Парыж, выдатна выканаўшы некалькі дыпламатычных даручэнняў.)

25. Этнограф Павел Шпілеўскі пісаў: “У Койданава меж зданиями красовался большой каменный замок со зверинцем”. А ці быў замак на самой справе? (Хутчэй за усё міф)

26. Калі Койданава стала цэнтрам графства? (2 пал.18 ст.)

27. “Не аб славе, не аб Рэчы Паспалітай, не аб вольнасці і маёмасці, але аб жыцці справа ідзе. З двайнога зла мусім выбраць меньшае, з плачам развітаўшыся з свабодай Айчыны”. Аб прыняцці якога рашэння сведчаць гэтыя словы Януша Радзівіла II? З якімі падзеямі яно звязана?

(Януш аддаў перавагу шведскай пратэкцыі перад маскоўскай  у час вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай. Гэтыя словы ён сказаў, прымаючы рашэнне аб падпісанні Кейданскай уніі).

28. Якую ролю выконваў Кальвінскі збор у Койданава?

(Пачынаючы ад Мікалая Рудага, усе ў сям’і біржанскіх Радзівілаў былі кальвіністамі. Мікалай Руды заснаваў на месцы былога замка Гаштольдаў малітоўны дом для пратэстантаў акругі. Пазней Кальвінскі збор стаў таксама месцам пахавання Радзівілаў-пратэстантаў. Апісанне пакінуў Уладзіслаў Сыракомля).

29. Ці можна афіцыйна лічыць 1146 год датай заснавання старажытнага паселішча Крутагор’я?

(Не, бо гэта дата не падцверджана дакументальнымі крыніцамі і носіць міфалагічны характар).

30. З 1734-1790 гг. уладаром Койданава быў Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку. За што ён атрымаў такое прозвішча? Ці быў ён адукаваным чалавекам?

(Такое прозвішча ён атрымаў за вясёлы, схільны да авантурных прыгод характар. Аднойчы летам, калі госці пакутавалі ад спёкі, князь паабяцаў з ранку пакатаць усіх па снезе на санках. За ноч дарогу ад дварца да касцёла засыпалі соллю, якая тады каштавала шмат грошай. Затое жадаючыя змаглі павесяліцца зімовай забавай. Але калі ў санкі запрэглі дзікіх мядзведзей, то раз’юшаныя зверы пакалечылі шмат людзей. Караля Станіслава спачатку вучылі хатнія настаўнікі, а потым тры гады наведваў Нясвіжскі іезуіцкі калегіум, але пасля перанесенай воспы перастаў вучыццца. У замежных універсітэтах не вучыўся).

31. Што вы ведаеце пра апошняга прадстаўніка нясвіжскіх Радзівілаў, уладальнікаў Койданава?

(Дамінік Геранім Караль Радзівіл (1786-1813). Быў камергерам Расійскага імператара Аляксандра 1. Марыў пра аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Дапамагаў польскаму патрыятычнаму руху грашыма. Яго фінансавае становішча пагоршылася, ён прадаў графу Тышкевічу маёнтак у Біржах, але з крэдыторамі разлічыцца не змог, страціў усе маёткі, яны перавйшлі пад казённае кіраванне. Калі Напалеон перайшоў межы Расійскай імперыі, то Дамінік Радзівіл адразу далучыўся да яго арміі. Ён стаў камандзірам 8-га ўланскага палка, які стварыў на ўласныя сродкі. Удзельнічаў ва ўсіх значных бітвах Айчыннай вайны 1812 года. Вайскавым талентам не вызначаўся, але яго цанілі за мужнасць і адданасць ідэі, за якую ён змагаўся. Ён нават стаў ад’ютантам Напалеона, існуюць меркаванні, што ён дапамог пазбегнуць Напалеону палону, калі яго армія бясслаўна перапраўлялася праз Беразіну каля вёскі Студзёнка. І ў апошніх бітвах ён не пакінуў Напалеона, загінуў у бітве пры Ганау 30 кастрычніка 1813 года. Яму было 27 гадоў.)

32. Які горад у Вялікім Княстве Літоўскім сучаснікі па словах пісьменніка і этнографа Уладзіслава Сыракомлі называлі “Малой Варшавай”? Чаму? (Нясвіж, за прывабны выгляд, палацы і тэатры).

33. Гэты гетман Вялікага княства Літоўскага вядомы тым, што не меў паражэнняў у бітвах. Ён атрымаў рашаючую перамогу ў бітве пад Лоевам у 1640 годзе і поўнасцю вызваліў беларускія землі ад казакаў. (Гетман Януш Радзівіл).

34. Хто быў апошнім з роду Радзівілаў уладальнікам Койданава? (Стэфанія Вінгенштэйн, памерла ў 27 гадоў).

35. Як сёння завецца беларускі горад, які заснаваў Багуслаў на сваіх Смалявіцкіх землях пад назваю Багуслаў Поле? (Жодзіна).

36. Якія факты сведчаць пра тое, што ў сярэдзіне XVII ст. Койданаў меў адносна развітую рамесную вытворчасць?

(У Койданаве ў гэты час існавала 24 вытворчыя майстэрні, якія выраблялі тавары са скуры і меху, займаліся апрацоўкай металу і дрэва. Некаторыя рамесні пачалі аб’ядноўвацца ў цэхі, уставы для іх распрацавалі Януш Радзівіл і Багуслаў Радзівіл).

 


Метки: олимпиада

Календарь
 
     Пн   Вт   Ср   Чт  Пт Сб Вс

Облако меток
15 лет брсм 2018 год «дорога в будущее» аттестация брпо виртуальный музей выставки день знаний 2017 для любимой мамы документы дошкольное образование единый день информирования здоровье имп инновации информатизация каникулы компетентностный подход конкурсы лето мероприятия методические рекомендации методический совет минской области - 80 лет мудрые мысли нормативная документация облачные технологии обсуждения общественные организации оздоровление олимпиада опросы открытый диалог планы повышение квалификации проекты профессиональные мероприятия профориентация разное рмо гео 2018 семинары сертификация события творческие группы температура воздуха умк урок форум цитаты шахматы эксперимент ярмарка
Powered by...
Linux
Apache
FPC

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно