/images/schoolnet_logo.gif

Дзержинская региональная

образовательная сеть

Управление по образованию,
спорту и туризму
Учебно-методический
кабинет
Виртуальные музеи
учреждений образования
Учреждения образования,
спорта и туризма
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Наша почта


ВХОД

Алімпіяда “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”

Загад      Палажэнне      Аргкамітэт      План      Журы

 

Аб правядзенні VI раённай
краязнаўчай тэматычнай алімпіяды
“Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”

 

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнцаў “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і раённым краязнаўчым праектам “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”, з мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў да вывучэння гісторыі і культуры роднага краю, пашырэнне пазнавальнай цікавасці да гісторыі праз атрыманне практычных навыкаў пошуковай работы з гістарычнымі і літаратурнымі крыніцамі, у тым ліку па краязнаўстве, прыцягненне ўвагі да музейных, сямейных архіваў, нататак у газеце “Узвышша”, выхавання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, пашырэння і паглыблення ў навучэнцаў інтэлектуальных і пазнавальных здольнасцей

ЗАГАДВАЮ:

1.Дырэктарам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі:

1.1.арганізаваць удзел навучэнцаў 8-11 класаў у першым этапе (завочны тур) “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”, якая будзе праходзіць з 23 па 30 студзеня 2017 года;

1.2. направіць 11 лютага 2017 года для ўдзелу ў другім этапе (вочны тур) VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіяды “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава” 20 навучэнцаў, пераможцаў першага этапу. Вочны тур будзе праходзіць на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 г.Дзяржынска”.

1.3. своечасова забяспечыць удзел педагогаў, членаў журы ў VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіядзе “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”

1.4. правесці інструктаж з педагогамі па навучанню ўдзельнікаў мерам бяспечных паводзін, правілам пажарнай бяспекі, правілам дарожнага руху пры дастаўцы да месца правядзення і ў час правядзення мерапрыемства.

2.Зацвердзіць:

2.1 палажэнне аб VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіядзе “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава” (далей- раённая алімпіяда) сярод навучэнцаў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

2.2. прыкладаемы план падрыхтоўкі і правядзення раённай алімпіяды;

2.3.прыкладаемы склад аргкамітэта;

2.4. прыкладаемы спіс членаў журы раённай алімпіяды.

3. Аргкамітэту:

3.1. забяспечыць арганізацыю і правядзенне завочнага (23-30 студзеня 2017 года) і вочнага этапаў раённай алімпіяды 11 лютага 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г. Дзяржынска»;

3.2. арганізаваць правядзенне алімпіяды у адпаведнасці з правіламі бяспекі працы, выкананнем мер бяспекі жыцця і здароў’я ўдзельнікаў алімпіяды;

3.3. арганізаваць дзяжурства настаўнікаў, бяспечныя ўмовы размяшчэння ўдзельнікаў алімпіяды, суправаджаючых асоб і членаў журы;

3.4. арганізаваць медыцынскае абслугованне ўдзельнікаў раённай алімпіяды.

4.Вучэбна-метадычнаму кабінету (Чыгір Т.К.) забяспечыць тыражыраванне матэрыялаў, захоўванне, канфідэнцыйнасць алімпіядных заданняў раённай алімпіяды.

5. Кіраўніку эканамічнай групы (Гарадзецкай Л.А.) ва ўстаноўленым парадку па заяўцы арганізацыйнага камітэта скласці каштарыс расходаў на правядзенне вочнага этапу раённай алімпіяды да 02 лютага 2017 года.

6. Дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г. Дзяржынска» (Сакалоўская Л.І.) узгадніць меню харчавання ўдзельнікаў алімпіяды да 8 лютага 2017 года.

7. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка начальніка аддзела Гапанькову Г. У.

 

Начальнік аддзела      В.І.Матусевіч

 


 

Палажэнне
аб VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіядзе “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава” (далей- раённая алімпіяда)

 

Мэты і задачы Алімпіяды:

-прыцягненне ўвагі навучэнцаў да вывучэння гісторыі і культуры роднага краю, пашырэнне пазнавальнай цікавасці да гісторыі праз атрыманне практычных навыкаў пошуковай работы з гістарычнымі і літаратурнымі крыніцамі, у тым ліку па краязнаўстве, прыцягненне ўвагі да музейных, сямейных архіваў, нататак у газеце “Узвышша”;

-стварэнне ўмоў для фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пачуцця любові да сваёй малой радзімы, павага да яе культурнай і гістарычнай спадчыны праз вывучэнне архітэктурных помнікаў, помнікаў горада, знаёмства з гістарычнымі асобамі, якія маюць адносіны да падзей на Дзяржыншчыне.

- фарміраванне ў моладзі культуры вольнага часу.

Арганізатары Алімпіяды: аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама, рэсурсны цэнтр інфармацыйных тэхналогій і тэхнічных сродкаў навучання.

Удзельнікі тэматычнай алімпіяды: навучэнцы 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Удзел у Алімпіядзе з’яўляецца індывідуальным і бясплатным.

Срокі рэалізацыі Алімпіяды:

1 этап ( завочны) – з 23 па 30 студзеня 2017 года.

2 этап (вочны)– 11 лютага 2017 года.

Інфармацыя аб Алімпіядзе і парадку ўдзелу ў ёй размяшчаецца на афіцыйным сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама.

Змест Алімпіяды:

1 этап (завочны тур) “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”. Алімпіядныя заданні размяшчаюцца з 23 па 30 студзеня 2017 года на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама ў раздзеле “Навіны”.

Адказы на пытанні ўдзельнікі адпраўляюць на адрас электроннай пошты раённага вучэбна-метадычнага кабінета umk-roo@schoolnet.by з абавязковым указаннем свайго імя, імя па бацьку, прозвішча, класа, школы (пісаць перад пачаткам работы, разборліва).

На працягу 3 дзён журы падводзіць вынікі завочнага тура Алімпіяды і размяшчае іх на старонцы “Навіны” сайта аддзела адукацыі, спорту і турызму. 20 навучэнцаў, якія правільна выканалі ад 90% да 100% заданняў, дапускаюцца да ўдзелу ў 2 этапе.

2 этап (вочны) тур – пройдзе 11 лютага 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 г.Дзяржынска” і будзе ўключаць два віды іспытаў:

1. Практычны тур (віктарына): ”Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей…”.

2. Вуснае выказванне (не больш за 3 хвіліны): “Жыццё - Айчыне, гонар – нікому” (Ян Кароль Гуттен-Чапскі).

Падвядзенне вынікаў.

Пераможцамі VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіяды “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава” будуць прызнаны 6 навучэнцаў, якія набралі максімальную колькасць балаў па выніках двух этапаў і будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту и турызму, а ўсе астатнія ўдзельнікі 2-га этапу алімпіяды атрамаюць сертыфікат удзельніка.

 


 

 

Арганізацыйны камітэт
па правядзенню ў 2016/2017 навучальным годзе
VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіяды “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава”
для навучэнцаў 8 – 11 класаў устаноў агульнай
сярэдняй адукацыі Дзяржынскага раёна

 

1. Гапанькова Г.У. – намеснік начальніка аддзела адукацыі, старшыня аргкамітэта;

2. Чыгір Т.К. – загадчык раённага вучэбна-метадычнага камітэта;

3. Бурынская Г.Ю. – метадыст раённага вучэбна- метадычнага кабінета, член аргкамітэта;

4.Уранаў В.Р. – намеснік галоўнага рэдактара газеты “Узвышша” (з узгаднення);

5.Кандратовіч І..І. – дырэктар рэсурснага цэнтра інфармацыйных тэхналогій і тэхнічных сродкаў навучання;

4. Сакалоўская Л.І.. – дырэктар ДУА «Гімназія №1 г. Дзяржынска».

 


 

 

План
VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіяды “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава

п/п

змест работы

Дата выканання

Адказны

1.

Правядзенне пасяджэнняў аргкамітэту

студзень

2017 года

Гапанькова Г.У.

Бурынская Г.Ю

 

2.

Нарада з членамі журы, па арганізацыйным пытанням правядзення раённай алімпіяды

20 студзеня

2017 года

 

Бурынская Г.Ю.

 

3.

Тыражаванне алімпіядных заданняў

10 лютага

2017 года

 

Бурынская Г.Ю.

4.

Распрацаваць ва ўстаноўленным парадку каштарыс расходаў на правядзенне вочнага этапу раённай алімпіяды

Да 03 лютага

2017 года

Гарадзецкая Л.А.

Бурынская Г.Ю.

5.

Загад аб выніках раённай алімпіяды па краязнаўству

да 25 лютага

2017года

 

Бурынская Г.Ю.

 

6.

Узгадніць меню, кантроль якасці прыгатавання ежы

да 08 лютага

2017 года

Сакалоўская Л.І.

Палітанская М.П.

 

 


 

 

Журы
VI раённай краязнаўчай тэматычнай алімпіяды “Гістарычныя асобы ў лёсе Койданава

 

1. Бурынская Г.Ю. – метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета, старшыня журы;

2. Мальчэўская Марына Мар’янаўна - настаўнік гісторыі ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска”;

3.Бурцава Святлана Уладзіміраўна – настаўнік гісторыі ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”;

4.Юнцэвіч Лідзія Міхайлаўна – настаўнік гісторыі ДУА “Гімназія г.Фаніпаля”;

5.Борыс Наталія Анатольеўна – настаўнік гісторыі ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”;

6.Трэццякова Кацярына Афанасьеўна – настаўнік гісторыі ДУА “Негарэльская сярэдняя школа №1”.


Метки: олимпиада

Календарь
 
     Пн   Вт   Ср   Чт  Пт Сб Вс

Облако меток
15 лет брсм 2018 год «дорога в будущее» аттестация брпо виртуальный музей выставки день знаний 2017 для любимой мамы документы дошкольное образование единый день информирования здоровье имп инновации информатизация каникулы компетентностный подход конкурсы лето мероприятия методические рекомендации методический совет минской области - 80 лет мудрые мысли нормативная документация облачные технологии обсуждения общественные организации оздоровление олимпиада опросы открытый диалог планы повышение квалификации проекты профессиональные мероприятия профориентация разное рмо гео 2018 семинары сертификация события творческие группы температура воздуха умк урок форум цитаты шахматы эксперимент ярмарка
Powered by...
Linux
Apache
FPC

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно