/images/schoolnet_logo.gif

Дзержинская региональная

образовательная сеть

Управление по образованию,
спорту и туризму
Учебно-методический
кабинет
Виртуальные музеи
учреждений образования
Учреждения образования,
спорта и туризма
Главный адрес электронной почты! ;)
Оглавление
Наша почта


ВХОД

Раённы краязнаўчы праект «Быць дзяржынцам – гэта гонар!»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела адукацыі,
спорту і турызму
Дзяржынскага райвыканкама

В.І.Матусевіч

 

 

 

Раённы краязнаўчы праект

«Быць дзяржынцам – гэта гонар!»

 

Дзяржынск – ты братэрства і прагна стварэння

І ў працы, і ў свяце адзінай сям’ёй.

Дзяржынск! Маладзее тваё пакаленне,

І маем правы ганарыцца табой.

З гімна Дзяржынскага раёна.

 

Кіраўнік краязнаўчага праекта: Бурынская Галіна Юльянаўна, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Аўтары праекта: Бурынская Галіна Юльянаўна, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета; Дубоўская Вольга Аляксандраўна, загадчык аддзела арганізацыйна-масавай работы Цэнтра дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна; Курыліна Алена Анатольеўна, метадыст Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства; Мойса Таццяна Іосіфаўна, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Час рэалізацыі праекта: 2016/2017 – 2018/2019 навучальныя гады.

Мэта: стварэнне ўмоў для грунтоўнага засваення, сістэматызацыі выхаванцамі ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучнямі ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі ведаў аб Дзяржынску і Дзяржынскім раёне, фарміравання ў моладзі нацыянальнай самасвядомасці, станаўлення асобы грамадзяніна, патрыёта, гуманіста, асобы, здольнай зрабіць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае, культурнае, духоўнае развіццё рэгіёна, вобласці, рэспублікі.

Задачы:

  1. Сістэматызаваць і паглыбіць веды выхаванцаў, вучняў аб Дзяржынскім раёне.

  2. Паказаць значымасць Дзяржынскага раёна для вобласці, рэспублікі.

  3. Садзейнічаць павышэнню інтарэсу з боку выхаванцаў, вучняў, педагогаў, адміністрацыі ўстаноў, бацькоў да гісторыі Дзяржынскага раёна праз краязнаўчую, даследчую і пошукавую дзейнасць.

  4. Дапамагчы вучням у ажыццяўленні прафесійнага выбару.

  5. Стымуляваць творчую дзейнасць выхаванцаў, вучняў, педагогаў.

  6. Развіваць у дзяцей навыкі сацыяльных паводзін.

  7. Павысіць кампетэнтнасць педагогаў у даным накірунку работы.

Удзельнікі праекта: аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама, раённы вучэбна-метадычны кабінет, адміністрацыя ўстаноў адукацыі раёна, выхавальнікі, настаўнікі, кіраўнікі школьных музеяў, выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучні І–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, вучні ўстаноў дадатковай адукацыі, законныя прадстаўнікі выхаванцаў і вучняў, супрацоўнікі Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, цэнтральнай раённай бібліятэкі, педагогі, выхаванцы і вучні ўстаноў адукацыі Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці, супрацоўнікі Цэнтра экалагічнага турызму в.Станькава, кіраўніцтва і супрацоўнікі прамысловых мерапрыемстваў Дзяржынскага раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, калектыў раённай газеты “Узвышша”.

 

Актуальнасць праекта

Перад напісаннем праекта мы сутыкнуліся з колам праблем: не кожны вучань добра знаёмы з гісторыяй раёна; глыбока ўсведамляе, хто такі Ф.Э. Дзяржынскі; недастаткова ведае аб функцыянаванні прамысловых прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі раёна; знакамітых земляках, пісьменніках і паэтах, якія нарадзіліся ці жывуць у Дзяржынскім раёне.

“Хочам таго ці не, а нам з малаком маці, па спадчынных генах, перадаецца ўсё тое важнае і важкае, што рухае нас па Зямлі і ўтрымлівае ў вобразе чалавека” [1, с. 9], – пісаў у кнізе “Я” легендарны беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Матчына любоў, матчына слова, матчына мова. Маці ў шырокім сэнсе – і пачатак жыцця, і Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына. Кожны чалавек павінен усведамляць сябе часцінкай роднай прыроды, роднай зямлі, на высокім узроўні ведаць родную мову, радавод.

Вельмі важна паважаць меркаванне іншых юдзей, цаніць старэйшае пакаленне, быць сумленным, добразычлівым, працавітым, умець сябраваць, вырашаць канфлікты, што немагчыма без спасціжэння сваёй нацыяльнай прыналежнасці. Агульначалавечыя каштоўнасці па-сапраўднаму нельга зразумець без каштоўнасцяў нацыянальных [2]. Такім чынам, атрымліваецца трыяда “мясцовае (рэгіянальнае) – нацыянальнае – агульначалавечае”. Каб у сэрцах засталася гэта ісціна, варта пачынаць з мясцовага, рэгіянальнага, а значыць, з саміх сябе.

 

Сутнасць праекта

“Старажытнасць гартае вецер, // Дваццаць першы век у двары…// Вандравалі людзі па свеце // І дайшлі да крутой гары” [3, с.20], – піша паэтэса Л.Круглік. Так, маладому пакаленню патрэбна ў духоўным сэнсе дайсці да Дзяржынска, спасцігнуць яго гісторыю, дэталёва пазнаёміцца з сацыяльна-эканамічным, культурным, літаратурным жыццём раёна. Краязнаўчы праект арыентаваны перш за ўсё на практыку работы з дзецьмі, на іх патрыятычнае, эстэтычнае выхаванне ва ўмовах дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

Аўтары праекта прапануюць каляндарны план адразу на ўвесь перыяд рэалізацыі праекта, што істотна спрасціць працу педагогаў. У каляндарным плане матэрыял структураваны па блоках – “Мерапрыемствы для выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі”, “Мерапрыемствы для вучняў І-ІV класаў”, “Мерапрыемствы для вучняў V-ІХ класаў”, “Мерапрыемствы для вучняў Х-ХІ класаў”.

Адзначым, што ўстановам адукацыі не патрэбна рыхтаваць прамежкавай альбо выніковай даведкі (справаздачы). Справаздача будзе праводзіцца толькі ў творчай форме фестывалю, у рамках якога педагогі ў нязмушанай атмасферы знаёмяцца з вопытам калег.

Праект дапаможа класным кіраўнікам, кіраўнікам музеяў у планаванні і арганізацыі выхаваўчай работы, настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, беларускай мовы і літаратуры – у развіцці творчых здольнасцяў навучэнцаў у працэсе пазакласнай працы.

Арганізацыйа-метадычнае забеспячэнне праекта ажыццяўляе раённы вучэбна-метадычны кабінет, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна, Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства. Педагог на працягу рэалізацыі праекта мае права на наведванне індывідуальных кансультацый, метадычную падтрымку, праяву ініцыятывы.

 

Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі праекта

Крытэрый

Паказчык

Павышэнне ўзроўню ведаў дзяцей пра Дзяржынск і Дзяржынскі раён

Дзеці павысяць узровень ведаў пра гарады Дзяржынск, Фаніпаль, свае населеныя пункты;

лепш будуць ведаць традыцыі, абрады, звычаі мясцовасці;

пазнаёмяцца з дзейнасцю знакамітых землякоў;

пазнаёмяцца з літаратурнымі творамі пра Дзяржынск;

зразумеюць, чаму Дзяржынскі раён значымы для Мінскай вобласці, Рэспублікі Беларусь

Творчае станаўленне дзяцей

Выхаванцы і вучні будуць з ахвотай ствараць вырабы, маляваць, дэкламаваць, спяваць, пісаць вершы, эсэ, апавяданні і г.д.

Павышэнне культуры чытача

Дзеці з ахвотай будуць чытаць беларускую літаратуру

Жаданне дзяцей наведваць установы дадатковай адукацыі

Памяншэнне пропускаў заняткаў ва ўстановах дадатковай адукацыі

Прафесійнае вызначэнне старшакласнікаў

Пасля экскурсіі на прамысловыя мерапрыемствы раёна вучням будзе прасцей вызначыцца з будучай прафесіяй

Маральнае заахвочванне выхаванцаў і вучняў

Маральнае задавальненне ад мерапрыемстваў, экскурсій

Дадатковая магчымасць для трансляцыі эфектыўнай педагагічнай праз сродкі масавай інфармацыі

Артыкулы, нататкі, надрукаваныя па тэме праекта ў прадметных часопісах, “Настаўніцкай газеце”, часопісе “Образование Минщины”, раённай газеце “Узвышша”

Выніковасць удзелу вучняў у другім, трэцім і заключным этапах Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі, грамадазнаўстве, беларускай мове і літаратуры

Вышэйшы (у параўнанні з мінулымі гадамі) вынік выступлення ў розных этапах Рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі, грамадазнаўстве, беларускай мове і літаратуры

Выніковасць удзелу вучняў VІІІ –ХІ класаў у раённай краязнаўчай алімпіядзе

Вышэйшы (у параўнанні з мінулымі гадамі) працэнт выканання алімпіядных заданняў

 

Праграма рэалізацыі краязнаўчага праекта

«Быць дзяржынцам – гэта гонар!»

 

Этап

Сутнасць этапа

Час

Падрыхтоўчы

Абдумванне праблемы.

Прадумванне асноўнай ідэі праекта.

Пасяджэнне творчай групы па распрацоўцы праекта.

 

“Мазгавы штурм”: збор прапаноў па праекце (апытванне педагагічных работнікаў).

 

Выраб вучнямі талісманаў, эмблем, календароў, прысвечаных юбілею горада Дзяржынска

Май 2016

Чэрвень 2016

Ліпень 2016

 

 

 

 

Праекціровачны

Наведванне нарад пры начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Пасяджэнне творчай групы.

Распрацоўка тэксту праекта

Жнівень 2016

 

Рэалізацыйны

Работа па рэалізацыі каляндарнага плана.

Трансляцыя вопыту праектнай дзейнасці праз сродкі масавай інфармацыі.

Верасень 2016 – сакавік 2019

Заключны

Падвядзенне вынікаў праекта:

фестываль па прынцыпе абмену вопытам рэалізацыі праекта паміж установамі адукацыі (узаеманаведванне ўстаноў).

Стварэнне метадычнага зборніка “Дзяржынсказнаўства”.

 

Красавік 2019 – ліпень 2019

 

 

Каляндарны план краязнаўчага праекта

«Быць дзяржынцам – гэта гонар!»

з 2016 па 2019 год

 

Блок 1. Мерапрыемствы для выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі

 

 

№п/п

Дзейнасць па праекце

Час ажыццяўлення

Адказны

1.

Афармленне міні-музея “Мы з Дзяржынскага раёна”

2016 – 2017

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

2.

Афармленне альбома “Гораду Дзяржынску – 870 гадоў”

2016 – 2017

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

3.

Выстава дзіцячых работ сумесна з бацькамі “Я люблю мой горад”

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

4.

Анкета для бацькоў “Ці ведаеце вы свой горад?”

2016

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

5.

Дапамога бацькоў у арганізацыі экскурсій у раённы краязнаўчы музей, экскурсій па вуліцах вячэрнага горада, вёскі

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

6.

Свята “Горад, вёска вачыма дзяцей” (выхавальнікі, дзеці, бацькі)

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

7.

Праект “Мой любімы горад Дзяржынск (Фаніпаль…)”

(над праектам працуюць выхавальнікі сумесна з дзецьмі старэйшай групы)

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

8.

Малюнкі на асфальце “Я крочу па Дзяржынску, Фаніпалю, сваёй роднай вёсцы”

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

9.

Выпуск насценгазеты сумесна з бацькамі “Горад, у якім я жыву”

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

10.

Стварэнне аповедаў на тэму “Мае любімыя славутыя мясціны”

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

11.

Віктарына (сумесна з бацькамі) “Што мы ведаем свой родны горад”

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

12.

Работа з бацькамі:

*Фатаграфіі “Мая вуліца”, “Любімае месца ў Дзяржынску, Фаніпалі, роднай вёсцы”, “Помнікі Дзяржынска”.

*Анкетаванне бацькоў.

* Рэкамендацыі па вывучэнні гістарычнага і сучаснага Дзяржынска, Фаніпаля, вёскі”

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

13.

Знаёмства з літаратурнымі творамі пра Дзяржынск, Дзяржынскі раён

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

14.

Дыдактычныя гульні“Я жыву на вуліцы..”, “Мой адрас….”

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

15.

Завучванне прыказак, прымавак, загадак аб прыродзе, песень і вершаў аб Дзяржынску і Дзяржынскім раёне

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

16.

Рэгіянальны інтэлектуальны турнір здольнасцей “Парастак”

2016 – 2019

Раённы вучэбна-метадычны кабінет

17.

Сумесныя конкурсы з выхавальнікамі дзіцячых садоў Ціхвінскага муніцыпальнага раёна Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

18.

Гульня “Маленькі дзяржынец”

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

19.

Інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы” для дашкольнікаў і іх бацькоў, прысвечаная Дзяржынскаму раёну

2016 – 2019

Адміністрацыя, педагогі ўстаноў дашкольнай адукацыі

20.

Метадычны фестываль “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”: узаеманаведванне ўстаноў адукацыі (па прынцыпе “кола”)

Красавік 2019

Аддзел адукацыі, спорту і турызму, раённы вучэбна-метадычны кабінет, адміністрацыя ўстаноў дашкольнай адукацыі

 

Блок 2. Мерапрыемствы для вучняў І-ІV класаў

 

№ п/п

Дзейнасць па праекце

Час ажыццяўлення

Форма рэалізацыі

Адказны

  1.  

Конкурс даследчых работ.

Прыкладныя темы:

“Люблю наш край, старонку гэту”;

“Легенды, традыцыі, звычаі дзяржынскай зямлі”

Кастрычнік 2016 – сакавік 2019

Дні творчасці пачатковай школы

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

“Бенефіс захопленых” “Мая малая радзіма, табе я прысвячаю”:

1 Выставы прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабаў з любога даступнага матэрыялу).

2.Графічныя вучнёўскія работы, карціны, якія адлюстроўваюць культурна-гістарычную спадчыну.

3. “Гісторыя ў імгненнях” (фотапаштоўкі з выявамі помнікаў прыроды, архітэктуры, рэдкіх прадметаў, унікальных экспанатаў музеяў на тэрыторыі рэгіёна (ці месца пражывання вучняў)).

4. Выраб сувеніраў для дзяцей-інвалідаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Дзяржынскага раёна” “Падары ўсмешку сябру”

Кастрычнік 2016 – сакавік 2019

Дні творчасці пачатковай школы

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Завочныя падарожжы па гістарычных месцах Дзяржыншчыны

Кастрычнік 2016 – сакавік 2019

Урокі па прадмеце “Мая Радзіма – Беларусь”

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Экскурсія ў Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей і Цэнтр экалагічнага турызму ў в.Станькава (наведванне заасада)

Кастрычнік 2016 – чэрвень 2019

Урокі па прадмеце “Мая Радзіма – Беларусь”

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Інтэлектуальная гульня “Знатакі роднага краю”

Сакавік 2017, сакавік 2019

Дні творчасці пачатковай школы

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Акцыя “Твары дабро!” (аказанне дапамогі ветэранам, пажылым адзінокім людзям)

Кастрычнік 2016 – ліпень 2019

Наведванне ветэранаў, пажылых адзінокіх людзей, аказанне ім дапамогі

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Вусны часопіс “Мой бацькоўскі край, мой незабыўны дом!”

Кастрычнік 2016 – чэрвень 2019

Інфармацыйныя гадзіны

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Вучнёўскія праекты “Любімае месца маёй маленькай радзімы”

Кастрычнік 2016 – май 2019

Класныя гадзіны

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Калектыўная работа-калаж “Мой горад (вёска) у будучым!“

Кастрычнік 2016 – май 2019

Творчая прэзентацыя

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Урокі ў Дзень ведаў “Пра цябе, мой любы горад, я з любоўю раскажу”

1 верасня 2016,

1 верасня 2017,

1 верасня 2018,

1 верасня 2019

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Аганёк, прысвечаны Міжнароднаму дню жанчын “Лепшая мама ў маім родным горадзе”

8 сакавіка 2017,

8 сакавіка 2018,

8 сакавіка 2019

 

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Спартыўныя спаборніцтвы “Папа, мама, я – спартыўная, турысцкая сям’я”, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння Ф.Э.Дзяржынскага

Верасень 2017

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Экскурсія па маршруце “Дзяржынск –Івянец –Дзяржынава”

Вясновыя канікулы

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Паэтычны вечар “Чытаюць свае вершы члены гуртка пры бібліятэцы “Вытокі” і вучні класа

Згодна з планам работы класнага кіраўніка

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Ралявая гульня “Мы гуляем па родным горадзе”

Згодна з планам работы класнага кіраўніка

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Клуб па інтарэсах “Мастакі Дзяржыншчыны”

Згодна з планам работы класнага кіраўніка

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Інфармацыйная гадзіна “Навіны Дзяржынскага раёна”

Кожная трэцяя інфармацыйная гадзіна

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Вечар “Сустрэча з прафесіяй”

(запрашэнне работнікаў заводаў “Салеа” і “ДЭМЗ”)

Згодна з планам работы класнага кіраўніка

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў

  1.  

Збор экспанатаў для міні-музея “Быць дзяржынцам – гэта гонар”

Згодна з планам работы класнага кіраўніка

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў, кіраўнікі школьных музеяў

  1.  

Экскурсія ў музей Марата Казея і на мемарыяльны комплекс у в. Станькава “Непакораны Марат”

2016 – 2019

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў, кіраўнікі школьных музеяў

  1.  

Класны праект “Ніхто не забыты, нішто не забыта” (назвы вуліц г.Дзяржынска)

2016 – 2017

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў, кіраўнікі школьных музеяў

  1.  

Конкурс буклетаў “Гісторыя сям’і – у гісторыі краіны” (сумесна з вучнямі Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі)

2016

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў, кіраўнікі школьных музеяў

  1.  

Конкурс сацыяльна значымых плакатаў “Люблю цябе, мой слаўны горад!”

2016 – 2019

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі пачатковых класаў, кіраўнікі школьных музеяў

  1.  

Метадычны фестываль “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”

Красавік 2019

Узаеманавед-ванне ўстаноў адукацыі (па прынцыпе “кола”)

Раённы раённы вучэбна-метадычны кабінет, адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі

  1.  

Музейная педагогіка “Пасвячэнне ў дзяржынцы!”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Установы адукацыі

  1.  

Свет музея

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

Шосты дзень, сямейны абанамент для вучняў і іх бацькоў у шосты дзень

Установы адукацыі

 

Блок 3. Мерапрыемствы для вучняў V-ІХ класаў

 

№ п/п

Дзейнасць па праекце

Час ажыццяўлення

Форма рэалізацыі

Адказны

  1.  

Конкурс на лепшую эмблему праекта «Быць дзяржынцам – гэта гонар!»

Сакавік 2017

Ініцыятыва дзіцячага раённага парламенту

Адміністрацыя, педагогі Цэнтра дзяцей і творчасці Дзяржынскага раёна

  1.  

Падрыхтоўка заданняў да раённай краязнаўчай алімпіяды

Да правядзення алімпіяды (штогадова падчас рэалізацыі праекта)

 

Раённы вучэбна-метадычны кабінет

  1.  

Конкурс даследчых работ Прыблізныя тэмы:

1.Незвычайныя лёсы звычайных людзей.

2. Гэта наша з табой біяграфія (жыццёвы шлях ганаровых грамадзян горада Дзяржынска, Фаніпаля, Дзяржынскага раёна)

Лістапад 2016 – люты 2017

 

2 тур раённай алімпіяды па краянаўстве

Адміністрацыя і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

  1.  

Чытацкая канферэнцыя “Дзяржыншчына літаратурная” (па творчасці паэтаў і пісьменнікаў, якія нарадзіліся ці жывуць у Дзяржынскім раёне)

Кастрычнік 2016 – красавік 2017

 

Адміністрацыя і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

  1.  

Урокі па гісторыі Беларусі на базе ДУ “Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей”

Студзень –май 2017

 

Адміністрацыя і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

супрацоўнікі ДУ “Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей”

  1.  

Раённая краязнаўчая алімпіяда “Мая Дзяржыншчына, мы цябе ў сэрцы захаваем”

25 лютага2017

 

Раённы вучэбна-метадычны кабінет, Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства

  1.  

Конкурс агітбрыгад “Слаўся, слаўся, мая любая дзяржынская зямля!”

Кастрычнік 2016 – май 2017

Адна ўстанова адукацыі запрашае да сябе іншую

Адміністрацыя, педагогі Цэнтра дзяцей і творчасці Дзяржынскага раёна, адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

  1.  

Конкурс турысцкай і патрыятычнай песні “Я помню, я ганаруся!”

Люты 2017

 

Адміністрацыя Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства

  1.  

Інфармацыйная гадзіна “Вандроўка па родным краі”

Кожная трэцяя інфармацыйная гадзіна

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Экскурсійныя паездкі па 7 турыстычных маршрутах Дзяржынскага раёна “Падарожнічаем. Пазнаём. Вывучаем”

Кастрычнік 2016 – люты 2019

 

Адміністрацыя Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства, адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Акцыя “Ветэран жыве побач” (аказанне дапамогі ветэранам вайны і працы)

Кастрычнік 2016 – чэрвень 2019

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Акцыя “Абеліск” (догляд помнікаў, могілак часоў Вялікай Айчыннай вайны)

Кастрычнік 2016 – чэрвень 2019

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Раённая грамадска-патрыятычная акцыя «Літавец»

Красавік 2019

Ініцыятыва Дзіцячага раённага парламенту

Адміністрацыя Цэнтра дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна

  1.  

Раённая спартакіяда “Табе, наш родны раён, прысвечаем”

Згодна з планам работы установы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі фізічнай культуры і здароўя, класныя кіраўнікі

  1.  

Аганёк, прысвечаны Дню Перамогі, “Вам, нашым землякам, нізка пакланяемся!”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Круглы стол “Знаёмімся з прафесіяй” (работнікі агракамбіната Дзяржынскі, “Салеа”, “ДЭМЗ”

Згодна з плана м работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Клубы па інтарэсах “Славутыя землякі – у розных сферах дзейнасці”

Згодна планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, кіраўнікі клубаў

  1.  

КВЗ “Там Беларуси выше всей земля Дзержинщины моей”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Творчыя работы “А я іду, крочу па Дзяржынску (сачыненні, эсэ, нарысы)”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі

  1.  

Смехапанарама “Дзяржынск вачыма гумарыстаў”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

  1.  

Дзяржынскія калядкі

Згодна з планам работы класных кіраўнікоў установы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Вялікадзень у нашай мясцовасці

Згодна з планам работы класных кіраўнікоў установы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Разгадваем віктарыны, красворды “Раслінны і жывёльны свет Дзяржынскага раёна”

Згодна з планам работы класных кіраўнікоў

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Класныя гадзіны “Дзяржынская хата ўцехамі багата”, “Народныя святы ў нашай мясцовасці”, “Святыя Дзяржынскай зямлі (святая Валянціна Мінская)”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Дыскусія “Ф.Э. Дзяржынскі: абаронца людзей ці жорсткі чэкіст?”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

  1.  

Музыкальны і харэаграфічны калейдаскоп “Танец, песня, харавое выкананне, прысвечанае выдатным педагогам, знакамітым землякам Дзяржыншчыны”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі музыкі, харэаграфічных дысцыплін

  1.  

Грамадска значымыя праекты “Слаўся, слаўся, Дзяржынская зямля!”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

  1.  

Героі-воіны зямлі Дзяржынскай. Даследчы праект “Імёны дзяржынцаў у гісторыі”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі гісторыі грамадазнаўства

  1.  

Аптэка для душы. Прэзентацыя-выстава рарытэтных кніг.

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі біялогіі

  1.  

Поле цудаў “Вехі гісторыі Дзяржынскага раёна”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

  1.  

Клуб цікавых сустрэч “Урокі поспеху” (сустрэчы са знакамітымі дзяржынцамі)

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

  1.  

Раённы конкурс творчых работ “Тут прапісана сэрца маё” (сачыненні, вершы, эсэ; малюнкі, фатаграфіі і інш.)

2016 – 2017

 

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна

  1.  

Распрацоўка турыстычных маршрутаў для навучэнцаў у межах школьнага мікрараёна

2016 – 2018

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства

  1.  

Метадычны фестываль “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”

Красавік 2019

Узаеманаведванне ўстаноў адукацыі (па прынцыпе “кола”)

Раённы раённы вучэбна-метадычны кабінет, адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі

  1.  

Музейная педагогіка. Пошуковая работа “Баявымі дарогамі Герояў Савецкага Саюза – ўражэнцаў Дзяржыншчыны”

Згодна плана работы савета музея

 

Установы адукацыі

 

Блок 4. Мерапрыемствы для вучняў Х-ХІ класаў

 

№ п/п

Дзейнасць па праекце

Час ажыццяўлення

Форма рэалізацыі

Адказны

1.

Конкурс даследчых работ “Невядомыя старонкі гісторыі” з выкарыстаннем аб’ектаў духоўнай і матэрыяльнай культуры рэгіёна (народныя традыцыі, звычаі, свята-абрадавая культура, рамёслы, музычныя інструменты, народныя песні, традыцыйны касцюм, танцы, кухня, дэкаратыўна- прыкладная творчасць), якія ўключаюць даследаванне і апісанне аб’екта

2016– 2019

Раённая навукова-практычная канферэнцыя

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі

2.

Інтэлектуальная гульня-віктарына “Свая гульня” на тэму “Мая Дзяржыншчына”

Люты 2017, люты 2018,

люты 2019

 

Раённы вучэбна-метадычны кабінет, адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі

 

3.

Экскурсіі на прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

4.

Дзяржынск, Фаніпаль, Дзяржынскі раён – вачыма прэсы (інфармацыйныя гадзіны)

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

5.

Урокі па гісторыі Беларусі ў ДУ “Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей”

Згодна з графікам

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, супрацоўнікі ДУ “Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей”

6.

Зорныя паходы па месцах баявой славы Дзяржынскага раёна, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі

Кастрычнік 2016 – май 2017

 

Дзяржынскі раёны цэнтр турызму і краязнаўства

7.

Конкурс чытальнікаў “Край Дзяржынскі – Айчыны часціца!”

Кастрычнік 2016 – май 2017

 

Раённы вучэбна-метадычны кабінет

8.

Сустрэчы з ветэранамі вайны, працаўнікамі тылу, ганаровымі грамадзянамі Дзяржынскага раёна

Люты – май 2017

Урокі мужнасці

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

9.

Раённая грамадска-партыятычная акцыя «Літавец»

Красавік 2017– 2019

Ініцыятыва Дзіцячага раённага парламенту

Адміністрацыя Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна

10.

Урокі “Партызанскі рух на тэрыторыі Дзяржынскага раёна” ( партызанскі лагер у экалагічным цэнтры в.Станькава)

Згодна з тэматычнымі планамі настаўнікаў гісторыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства

11.

Фестываль прафесій

Люты, згодна плана работы раённага вучэбна-метадычнага кабінета

 

Раённы вучэбна-метадычны кабінет

12.

Круглы стол “Паплечнікі Ф.Э. Дзяржынскага”

Згодна з планам работы класных кіраўнікоў

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі, настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства

13.

Краязнаўчы альманах “Мясціны, звязаныя з жыццём Ф.Э. Дзяржынскага”

Згодна з планам работы класных кіраўнікоў

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі, настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства

14.

Інфармацыйныя гадзіны “Гаворыць Дзяржыншчына”

Кожная трэцяя інфармацыйная гадзіна месяца

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

15.

Музычная гасцёўня “Пра цябе, родны горад, спяваем!”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі музыкі

16.

“Мы – дзяржынцы!” – альманах да Дня славянскай пісьменнасці і культуры

Май

Згодна з планам работы класных кіраўнікоў

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, класныя кіраўнікі

17.

Клуб “Дзяржынскі край”

Згодна з планам работы ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, кіраўнікі клубаў

18.

“Дзяржынск: мінулае, сапраўднае, будучае” (інтэрактыўная музейная праграма)

Згодна з планам работы савета музея ўстановы адукацыі

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, кіраўнікі музеяў

19.

Конкурс фатаграфій і відэафільмаў “Дзяржынск. Мы родам адсюль”

2016 – 2019

 

Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства

20.

Поле цудаў “Нашы славутыя землякі”

2016 –2019

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікі

21.

Старонкі дзяржынскай гісторыі ў сучаснай беларускай прозе (выстава кніг у школьных бібліятэках)

2016 – 2019

 

Адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, школьныя бібліятэкары

22.

Раённы конкурс творчых работ “Тут прапісана сэрца маё” (сачыненні, вершы, эсэ, малюнкі, фатаграфіі і інш.)

2016 – 2017

 

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна

23.

Раённая інтэрнэт-віктарына “Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом?”

2016 – 2017

 

Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства

24.

Музейная педагогіка. Пошуковая работа “Ордэн у нашым доме”

Згодна плана работы савета музея

 

Установы адукацыі

25.

Метадычны фестываль “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”

Красавік 2019

Узаеманаведванне ўстаноў адукацыі (па прынцыпе “кола”)

Раённы раённы вучэбна-метадычны кабінет, адміністрацыя ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі

 

Мяркуемы вынік

Дзякуючы праекту павінен павысіцца ўзровень ведаў выхаванцаў, вучняў устаноў адукацыі раёна пра Дзяржынск, Дзяржынскі раён, гістарычнае мінулае Дзяржынска, знакамітых землякоў. Здабытая інфармацыя не толькі ўзбагаціць дзяцей інтэлектуальна, але і духоўна. Выхаванцы, вучні зразумеюць, што такое патрыятызм, сапраўдная, непадкупная любоў да роднай вёскі, горада, Беларусі, зразумеюць. Дзеці ўсвядомяць, што канкрэтна яны змогуць зрабіць для росквіту раёна. Будучыня рэгіёна ёсць будучыня моладзі, іх прафесійныя і асабістыя поспехі. Праект акажа станоўчы ўплыў на працавітасць, шчырасць у адносінах, уменне сябраваць, паважаць меркаванні іншых людзей, старэйшых, павысіць матывацыю да вучобы, удзелу ў творчых конкурсах.

Канчатковыя прадукты

Метадычны зборнік “Дзяржынсказнаўства”, стварэнне ў музеях устаноў адукацыі экспазіцыі “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”.

Кадравае забеспячэнне праекта

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама, раённы вучэбна-метадычны кабінет, загадчыкі і намеснікі загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі, дырэктары і намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі, педагогі ўстаноў адукацыі ўсіх тыпаў незалежна ад стажу работы і кваліфікацыйнай катэгорыі.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне праекта

Камп’ютары, планшэты, мультымедыйныя ўстаноўкі, інтэрактыўныя дошкі, інтэрнэт, прынтары, музычны запіс гімна Дзяржынскага раёна (музыка А.Петкуна, словы М.Кляміхінай), кніга “Памяць. Дзяржынскі раён”, рэсурсы Цэнтральнай раённай бібліятэкі, бібліятэк устаноў адукацыі, Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, тэксты літаратурных твораў паэтаў і пісьменнікаў Дзяржыншчыны, папера фармату А4, абсталяванне, неабходнае для правядзення кожнага канкрэтнага мерапрыемства, бланкі дыпломаў для заахвочвання пераможцаў конкурсаў.

Фінансава-эканамічнае абгрунтаванне праекта

Праект фінансуецца з крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Літаратура

  1. Бельскі, А.І.Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 6-га кл.устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамінавучання / А. І. Бельскі, Л. К. Цітова. — 2-е выд.,перапрац. і дап. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2016.

  2. Гачев, Г. Национальные образы мира /Г.Гачев. – Москва: Советский писатель, 1988.

  3. Мой родны горад – натхнення крыніца. Зборнік твораў удзельнікаў літаратурна-творчага конкурсу, прысвечанага 870-годдзю г.Дзяржынска. – Мінск: Ковчег, 2016.

  4. Дзержинский район: фотоальбом. – Минск: РИФТУР ПРИНТ, 2014.

  5. Памяць. Дзяржынскі раён. – Мінск: БелТА, 2004.

 

 


Метки: проекты



Нет комментариев



Добавить комментарий

Календарь
 
     Пн   Вт   Ср   Чт  Пт Сб Вс

Облако меток
15 лет брсм 2018 год «дорога в будущее» аттестация брпо виртуальный музей выставки день знаний 2017 для любимой мамы документы дошкольное образование единый день информирования здоровье имп инновации информатизация каникулы компетентностный подход конкурсы лето мероприятия методические рекомендации методический совет минской области - 80 лет мудрые мысли нормативная документация облачные технологии обсуждения общественные организации оздоровление олимпиада опросы открытый диалог планы повышение квалификации проекты профессиональные мероприятия профориентация разное рмо гео 2018 семинары сертификация события творческие группы температура воздуха умк урок форум цитаты шахматы эксперимент ярмарка
Powered by...
Linux
Apache
FPC

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно